4 траўня 2024, Субота, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да галадоўкі ў Бабруйску далучыліся дзве жанчыны

7
Да галадоўкі ў Бабруйску далучыліся дзве жанчыны

У Бабруйску доўжыцца галадоўка пратэсту.

Чацвёра звольненых работнікаў Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў дамагаюцца свайго аднаўлення на прадпрыемстве. Сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага Мікалай Жыбуль, Аляксандр Грамыка, Аляксандр Варанкін і Алег Шаўчэнка мяркуюць, што іх звольнілі за прыналежнасць да гэтага прафсаюзу. У другі дзень галадоўкі сябры прафсаюзу зноў выйшлі на плошчу Леніна - да гарвыканкама. Пакуль, як яны паведамляюць, усё на плошчы ціха, паведамляе «Радыё Свабода».

На сёння галадаючыя атрымалі позвы ў міліцыю. Мяркуюць, што на іх складуць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. На 12 лістапада актывістаў запрасілі на прыём да старшыні гарвыканкама.

Тым часам да акцыі пратэсту далучыліся дзве жанчыны: працаўніца завода Аксана Кернажыцкая і супрацоўніца раённай бібліятэкі Святлана Грыцэнка.

Бібліятэкар тлумачыць сваю пастанову далучыцца да галадоўкі салідарнасцю з работнікамі завода:

«Я ведаю, што такое быць звольненай. Адчула гэта на сабе. Праз суд я дамаглася аднаўлення на працы. Цяпер я хачу, каб звольненых сябраў прафсаюзу таксама вярнулі на завод».

Праз гіпертанічнага крызу спыніў удзел у галадоўцы Генадзь Лабанаў. Высокі ціск у яго выявілі ў завадскім медпункце.

Бестэрміновую галадоўку звольненыя сябры прафсаюзу пачалі 11 лістапада на плошчы Леніна. Праз дзве гадзіны іх затрымалі, правялі прафілактычную размову, пасля якой вызвалілі. Міліцыянты папярэдзілі аб недапушчальнасці правядзення акцыі пратэсту. Разам з галадоўнікамі затрымалі і двух журналістаў. Іх папярэдзілі, што калі з'явяцца матэрыялы пра галадоўку, то яе ўдзельнікаў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках