4 траўня 2024, Субота, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошынай спадабаліся «выбары» ў тэрарыстычных ДНР і ЛНР

82
Ярмошынай спадабаліся «выбары» ў тэрарыстычных ДНР і ЛНР

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла, што выбары ў ДНР і ЛНР адбыліся.

«Ніяк я іх не ацэньваю. Я там не была і не назірала, таму нічога не магу сказаць. Але па рэпартажах з месца падзей відаць, што яўка выбаршчыкаў была высокая. Калі зыходзіць з суверэннага права народа, можна сказаць, што выбары адбыліся», - сказала Ярмошына ў аўторак журналістам у Менску, піша «Інтэрфакс».

Са свайго боку кіраўнік парламенцкай камісіі ў міжнародных справах Мікалай Самасейка адзначыў, што беларускі бок «заўсёды выступала за тое, каб народы маглі самі, без умяшання звонку вырашаць свой лёс».

«Таму любыя выбарчыя працэсы, якія будуць служыць справе міру, справе стабілізацыі, мы вітаем», - сказаў Самасейка, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, як ацэньвае беларускі «парламент» выбары ў ДНР і ЛНР.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках