4 траўня 2024, Субота, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія зафіксавала расейскі вайсковы карабель ля сваіх берагоў

15
Латвія зафіксавала расейскі вайсковы карабель ля сваіх берагоў

Карабель зафіксавалі ў выключнай эканамічнай зоне, непасрэдна прылеглай да тэрытарыяльных водаў Латвіі.

У ноч на аўторак, 11 лістапада, узброеныя сілы Латвіі зафіксавалі ў латвійскай выключнай эканамічнай зоне расейскі вайсковы карвет R-2 класа «Тарантул».

Пра гэта паведамілі ў нацыянальных узброеных сілах, піша латвійскае выданне Delfi.

Карабель зафіксавалі ў выключнай эканамічнай зоне, непасрэдна прылеглай да тэрытарыяльных водаў Латвіі, дзейнасць у якой рэгулюецца міжнародным правам. Пры гэтым выключнае права на выведку ў гэтай зоне належыць Латвіі.

Гэта ўжо не першы расейскі вайсковы карабель, які заўважаны ў водах непадалёк Латвіі.

У прыватнасці, 7 лістапада ўзброеныя сілы ідэнтыфікавалі субмарыну і карвет «Казанец 311».

На наступны дзень згаданая субмарына, а таксама падлодка SS-750, якая далучылася да яе, пакінулі выключную эканамічную зону Латвіі.

Агулам цягам апошніх месяцаў расейскія вайсковыя самалёты, караблі і падводныя лодкі рэгулярна фіксуюць каля латвійскіх тэрытарыяльных вод у Балтыйскім моры.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках