4 траўня 2024, Субота, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $82

14
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $82

Кошт ф'ючэрсаў Brent з пастаўкай у студзені 2015 апускалася да $81,86 за барэль.

Гэта з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 27 кастрычніка 2010 года, піша РБК.

Паводле стану на 10:00 кошт студзеньскага ф'ючэрса Brent складае $82,31 за барэль, што на 0,78% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Пры гэтым кошт снежаньскага кантракту нафты маркі WTI апусціўся сёння да $76,45 за барэль.

8 верасня 2014 кошт нафты Brent упершыню з чэрвеня 2013 года апусціўся ніжэй адзнакі ў $100 за бар. Яшчэ ў чэрвені 2014 кошт на Brent складаў больш за $115 за бар, але з тых часоў упаў амаль на 30%.

Сярэдні кошт на расейскую нафту маркі Urals у кастрычніку 2014 склаў $86,38 за бар, што амаль на 20% ніжэй за ўзровень кастрычніка 2013 года. У студзені-кастрычніку 2014 сярэдні кошт барэля Urals склаў $103,04, што на 4,4% ніжэй за паказчык 2013 года.

У канцы кастрычніка былы міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заклікаў рыхтавацца да таго, што кошт нафты цягам бліжэйшых пяці гадоў застанецца на ўзроўні $80-85 за бар.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках