4 траўня 2024, Субота, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ прапануе стварыць у Расеі «праваслаўныя банкі»

54
РПЦ прапануе стварыць у Расеі «праваслаўныя банкі»

На думку герархаў РПЦ, гэта выратуе расейскую эканоміку ад крызісу.

Пра гэта заявіў кіраўнік сінадальнага Аддзела стасункаў Царквы і грамадства протаіерэй Усевалад Чаплін, паведамляе "Інтэрфакс".

Ён заявіў, што расейскі рубель падае значна хутчэй за эканоміку, што можа азначаць вонкавыя ўплывы.

"Нам кажуць, што вядомы крызіс з падзеннем рубля ў дачыненні да даляра з'яўляецца паказчыкам стану нашай эканомікі. А хто гэта сказаў? Мы бачым, што эканоміка Расеі не ўпала на тую чвэрць, на якую ўпаў рубель", - заявіў Чаплін.

"Гэта значыць, хтосьці спрабуе ацэньваць нас не паводле рэальнага стану нашай эканомікі, а паводле правілаў інфармацыйнай бурбалкі, якая спачатку надзімаецца, потым спускаецца", - дадаў ён.

Паводле ягоных слоў, "нас спрабуюць пераканаць у тым, што краіна перажывае катастрофу, а напраўду мы бачым, што гэта не так, што ацэнкі, якія даюцца паводле правілаў, пад кіраўніцтвам і на сродкі замежных асяродкаў, выяўляюцца не цалкам стасоўнымі з рэчаіснасцю".

Развязаць гэтую праблему Чаплін прапануе з дапамогай "праваслаўнай сістэмы банкінгу".

Ён прапанаваў падумаць над тым, "ці можа Расея прапанаваць праваслаўную сістэму банкінгу без ліхвярства, што ўваходзіць у наўпроставыя стасункі з Кітаем, ісламскім светам, іншымі нарастальнымі ў свеце асяродкамі ўплыву".

Таксама прадстаўнік РПЦ прапанаваў максімальна адмаўляцца ад тых валют і эканамічных інструмэнтаў, "якія звязаныя з непрыязнымі нам асяродкамі", і нават "закруціць сусветную эканоміку паводле нашых (расейскіх) уласных правілаў".

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках