4 траўня 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытня ўзмацніла кантроль за ўвозам у Беларусь алкаголю

4
Мытня ўзмацніла кантроль за ўвозам у Беларусь алкаголю

Берасцейская мытня ўзмацніла кантроль за ўвозам грамадзянамі на тэрыторыю Мытнага саюза алкагольнай прадукцыі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Паводле звестак установы, з пачатку тыдня спынена ўжо некалькі незаконных спробаў правезці трункі, не выплаціўшы мыты. Так, грамадзянін Расеі ехаў на BMW X6 з Італіі. У багажніку ён вёз 85 бутэлек віна агульным аб'ёмам больш за 60 літраў. У рэйсавым аўтобусе маршрутам Ковель-Берасце знайшлі 6 пакункаў, у якіх знаходзілася 18 пляшак спіртных напояў. А 61-гадовы жыхар Ровенскай вобласці спрабаваў, схаваўшы ад мытнага кантролю, завезці праз кантрольны пункт «Невель» 15 бутэлек віскі і 5 бутэлек каньяку.

Паводле папярэдняй ацэнкі, агульны кошт канфіскаванай алкагольнай прадукцыі склаў звыш 20 млн рублёў.

Згодна з заканадаўствам на тэрыторыю Мытнага саюза без мытных выплат можна завезці да 3 літраў алкагольных напояў на адну асобу, якая дасягнула 18 гадоў, ад 3 да 5 літраў - пры ўмове выплаты мытаў, падаткаў паводле стаўкі 10 еўраў за 1 літр. Увоз звыш 5 літраў алкаголю адной фізічнай асобе забаронены.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках