4 траўня 2024, Субота, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт з Наваполацка прадаў мянчанцы камень замест тэлефона

8
Студэнт з Наваполацка прадаў мянчанцы камень замест тэлефона

Кошт «набытку» склаў 5 мільёнаў рублёў.

Студэнт з Наваполацка спрабаваў прадаць мянчанцы камень замест мабільнага тэлефона, паведаміў БелаПАН афіцыйная прадстаўніца управы Следчага камітэта Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. Паводле ейнай інфармацыі, на пачатку лістапада ў Заводскую РУУС Менска ад 23-гадовай жыхаркі сталіцы паступіла заява аб тым, што невядомы ашуканскім шляхам завалодаў належнымі ёй грашыма.

Пацярпелая распавяла, што праз інтэрнэт знайшла мабільны тэлефон сярод прапанаваных аб’яў. Скантактаваўшыся з прадаўцом, пералічыла на пададзены ім рахунак крыху больш за 5 млн рублёў. Прадавец паабяцаў даслаць мабільны тэлефон пакетам праз кіроўцу маршрутнага аўтобуса. Час і месца атрымання тавару зазначыў у электронным лісце. Аднак пры атрыманні пакету замест мабільнага тэлефона пацярпелая выявіла ў ім камень.

У выніку комплексу аперацыйна-вышуковых ды іншых дзеянняў супрацоўнікамі Заводскай РУУС Менска ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Наваполацкага ГАУС было выяўлена, што злачынства ўчыніў 17-гадовы наваполацкі студэнт. У дачыненні да падазраванага Наваполацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатая справа паводле ч.1 арт.209 КК (махлярства).

Следчыя правяраюць падазраванага на дачыненне да ўчынення аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках