4 траўня 2024, Субота, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея перакінула да мяжы з Украінай марскіх пяхотнікаў Паўночнага флоту

10

З пачатку лістапада адзначаецца перакідванне і збіранне расейскіх падраздзелаў у Каменскім раёне Растоўскай вобласці.

Пра гэта піша блогер-даследчык Іраклій Камахідзэ ў матэрыяле для Informnapalm.

Атрыманыя новыя сведчанні прысутнасці выведнай часткі, як мяркуецца, у складзе зборнай ротна-тактычнай групы ад 61-й брыгады марской пяхоты Паўночнага флота ВМФ РФ (в/ч 38643 ПФ - пас.Спутнік, Мурманская вобласць) на ўсходняй мяжы з Украінай.

"Падраздзел гэтай брыгады мною фіксаваўся і раней, яшчэ ў верасні сёлета. На некаторы час марскія пяхотнікі, як і іншыя расейскія вайсковыя часткі, больш чым на месяц зніклі з поля зроку ў прымежных раёнах. Але з канца кастрычніка зноў, у абноўленым складзе, пачалі з'яўляцца ў Каменскім раёне Растоўскай вобласці, хаваючыся ў новых палявых лагерах на поўдзень ад вёскі Малая Каменка, уздоўж аўтамагістралі "А-260", якая вядзе на Ізварын.

Перакідка расейскіх падраздзелаў усутыч да ўкраінскай мяжы ажыццяўляецца з галоўнай базы растоўскай групоўкі сіл уварвання, размешчанай ля аэрадрома Мілерава. Чынны рух калон адзначаецца з пачатку лістапада", - паведамляе блогер.

"Варта адзначыць, што расейскае вайсковае камандаванне перакідванне частак беспасярэдне ў прымежную зону намагаецца ажыццяўляць нішкам, мінімальна выкарыстоўваючы цэнтральныя дарогі (каб не патрапіць у аб'ектывы аматарскіх фотакамер). Рух вайсковых калон маршрутам Мілерава-Каменскі раён чыніцца не па цэнтральнай магістралі "Дон", а вакольнымі шляхамі. Для забеспячэння бесперашкоднага руху гэтых калон у ваколіцах хутара Філіпекаў праз раку Северскі Данец вайсковымі інжынерамі разгорнутая пантонная пераправа", - піша Камахідзэ.

Раней ужо адзначалася наяўнасць у гэтым раёне падраздзелаў 8-й горнай мотастралковай брыгады (в/ч 16544 ПУА - пас.Барзой, Чачня) і 74-й мотастралковай брыгады (в/ч 21005 ЦВА - Юрга, Кемераўская вобласць), таксама выведныя часткі ПДВ і дыверсійна-выведных груп спецвойскаў ГВУ.

61-я брыгада не адзіная часціна Паўночнага флота, якая прысутная ў складзе сіл уварвання, яшчэ на пачатку верасня была выяўленая частка ад 200-й мотастралковай брыгады адмысловага прызначэння, якая таксама падпарадкоўваецца камандаванню ПФ ВМФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках