4 траўня 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Расея больш сур'ёзная праблема, чым «Ісламская дзяржава»

9
Financial Times: Расея больш сур'ёзная праблема, чым «Ісламская дзяржава»

Ці слушна адміністрацыя Абамы вызначыла стратэгічныя прыярытэты?

Калі не падаваць драбніцы, у Вашынгтоне, здаецца, перамагло меркаванне, што з двух бягучых крызісаў той, што на Блізкім Усходзе, патрабуе большай увагі, чым украінскі. Пра гэта піша аглядальнік Financial Times Гідэон Рахман. Сам ён з гэтым пунктам гледжання не згодны, адзначае Инопресса.ру.

На карысць ўяўлення аб прыярытэце Блізкага Ўсходу, з ягоных слоў, падаюцца розныя довады: там, маўляў, ідзе сапраўдная вайна, разбураецца парадак у цэлым рэгіёне, адтуль ідзе дырэктыўная пагроза цывільнаму насельніцтву. "Сёй-той нават хвалюецца, што захопленасць Расеяй у вызначальную хвіліну адцягнула Амэрыку ад Ірака і Сірыі", - піша Рахман.

Тыя ж, хто, як і ён сам, уважаюць расейскі кірунак за важнейшы, перакананыя, што "ЗША дагэтуль не распазналі радыкальнасць таго выкліку, які ўвасабляе ў сабе Расея. Яны асцерагаюцца, што анэксія Крыма і ўварвання на ўсход Украіны - гэта толькі пачатак. У нейкі момант Расея, напэўна, пачне пагражаць і іншых часткам Украіны, а то і балтыйскім дзяржавам. Сам факт, што Амэрыка выключыла варыянт вайсковага ўмяшання ва ўкраінскі крызіс, (...) прычыніўся да ненаўмыснага падвышэння ставак. Як выказаўся адзін высокапастаўлены еўрапейскі дыпламат, "Пуцін ведае, што ён заўсёды можа так згуляць на абвастрэнне, што мы адцураемся".

"У адпаведнасці з самымі змрочнымі сцэнарамі, што абмяркоўваюцца за замкнёнымі дзвярыма, расейцы пойдуць на эскалацыю аж да ўжывання тактычнай ядзернай зброі. Калі гэта адбудзецца, то гэта будзе, безумоўна, самы востры крызіс у галіне міжнароднай бяспекі за некалькі дзесяцігоддзяў, крызіс нашмат больш значны і небяспечны, чым чарговае кола 25-гадовага ўзброенага супрацьстаяння ў Іраку", - працягвае Рахман.

Большасць экспэртаў па-ранейшаму скідаюць ядзерныя сцэнары з рахункаў як прыцягнутыя за вушы. Больш распаўсюджаныя асцярогі, што Пуцін развяжа ва Украіне поўнамаштабную канвенцыянальную вайну ці будзе падбухторваць да паўстання расейскамоўнае насельніцтва краін Балтыі, якія ўваходзяць у NATO. Калі Расея пасля гэтага ўварвецца ў балтыйскія дзяржавы, а NATO не адкажа, то Крэмль зможа запісаць на свой рахунак вялікі здабытак, прадэманстраваўшы, што заходні вайсковы альянс - гэта папяровы тыгр.

Сёй-той спадзяецца, што рост ціску на расейскую эканоміку і рубель утрымае Крэмль ад эскалацыі. Аднак эканамічны крызіс з той жа імавернасцю можа зрабіць паводзіны Расеі больш непрадказальнымі і безразважнымі.

Ці слушна адміністрацыя Абамы вызначыла стратэгічныя прыярытэты? Меркаваць пра гэта, піша Рахман, будуць гісторыкі. Урэшце, вядома мноства выпадкаў, калі дзяржаўныя мужы памыляліся: "За месяц да пачатку Першай сусветнай вайны... брытанскі ўрад марнаваў значна больш часу на абмеркаванне магчымых цывільных сутыкненняў у Ірландыі, чым на пагрозу вайны ў Еўропе.

"Асабіста мне інтуіцыя падказвае, што важнейшы з існых на гэты момант выклікаў - гэта Расея, - высноўвае аўтар. - Недзеяздольныя дзяржавы Блізкага Ўсходу і пагроза тэрарызму - гэта, на жаль, небяспекі, якія сёння ўжо ўспрымаюцца практычна як норма. А вось ад узлаванай Расеі, што мае ядзерную зброю і жадае кінуць выклік амэрыканскай магутнасці, паходзяць рызыкі, якія мы толькі толькі пачынаем усведамляць. Не выключана, што супакой у Еўропе залежыць ад умення Вашынгтона слушна вытрымаць баланс паміж застрашваннем і дыпламатыяй".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках