4 траўня 2024, Субота, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з Валерыем Фраловым

5

У Менску ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага, 12 адбылося развітанне з палітыкам Валерыем Фраловым.

Яго пахаваюць 12 лістапада ў Гародні ў 11.30 на могілках па вуліцы Касманаўтаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод тых, хто прыйшоў развітацца з генералам Фраловым, - Сяргей Скрабец, Лявон Дзейка, Павел Знавец, Людміла Гразнова, Мечыслаў Грыб, Павел Казлоўскі, Аляксей Янукевіч і іншыя.

Пра смерць Валерыя Фралова стала вядома 10 лістапада. Сын знайшоў яго мёртвым у здымнай кватэры ў Менску.

Валерый Фралоў нарадзіўся 17 жніўня 1947 г. у горадзе Менску. Вучыўся ў школе №5. Маці ўсё жыццё прапрацавала на МАЗе кладаўшчыцай, бацька - франтавік. Працаваў электрыкам, майстрам, начальнікам цэха, галоўным энергетыкам.

Скончыў Харкаўскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1970), інжынер эксплуатацыі аўтамабіляў, трактароў і танкаў, Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў (1977), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР (1991), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000). Генерал-маёр.

Працаваў зубарэзчыкам Менскага аўтамабільнага завода (1964-1966).

Служыў камандзірам танкавага ўзвода, роты (1970-1974, Беларуская вайсковая акруга), камандзірам батальёна, начальнікам штаба, камандзірам танкавага палка, начальнікам штаба мотастралковай дывізіі (1977-1989, Далёкаўсходні ваенны акруга), камандзірам дывізіі (1991-1993, Прыбалтыйская вайсковая акруга ), начальнікам штаба армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (1993-1994), камандзірам армейскага корпуса (1994-2000).

17 кастрычніка 1994 быў прызначаны камандзірам 28-га армейскага корпуса.

У 2000-2004 гадах Валерый Фралоў быў дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» у Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе № 54, чалец камісіі па нацыянальнай бяспецы. Неаднаразова выступаў з крытыкай палітыкі Лукашэнкі. Разам з калегамі ў дэпутацкай групе «Рэспубліка» Уладзімерам Парфяновічам і Сяргеем Скрабцом абвясцілі 3 чэрвеня 2004 галадоўку пратэсту. З салідарнасці да іх галадоўкі далучыліся некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў апазіцыйных партый. Патрабаванні ўдзельнікаў акцыі пратэсту былі: унесці змены ў Выбарчы кодэкс, спыніць палітычныя рэпрэсіі і змяніць меру стрымання ў дачыненні да прэзідэнта Міжнароднай грамадскай арганізацыі Беларуская асацыяцыя "Дзелавая ініцыятыва" Міхаіла Марыніча, які ў той час утрымліваўся ў СІЗА КДБ.

Падчас выбараў 2010 года Валерый Фралоў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Санікава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках