4 траўня 2024, Субота, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць жыць у Расеі 90 дзён без рэгістрацыі

10
Беларусы змогуць жыць у Расеі 90 дзён без рэгістрацыі

На гэты момант грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца на тэрыторыі Расеі без пастаноўкі на ўлік 30 дзён.

Як паведамляе БелТА, рыхтуецца да падпісання беларуска-расейскі пратакол аб унясенні змен і дапаўненняў у міждзяржаўнае пагадненне аб роўных правах грамадзян на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц "саюзнай дзяржавы".

"Пратаколам мяркуецца ўстанавіць новы, больш працяглы тэрмін знаходжання нашых грамадзян (грамадзян Беларусі на тэрыторыі Расеі і грамадзян Расеі ў Беларусі - заўв. БП) на тэрыторыі "саюзнай дзяржавы" без пастаноўкі на міграцыйны ўлік - 90 дзён. Гэта факт, які адбыўся", - паведаміў статс-сакратар - намеснік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін.

Паводле ягоных слоў, расейскім знешнепалітычным ведамствам сумесна з Федэральнай міграцыйнай службай РФ і іншымі ведамствамі прапрацоўваюцца пытанні аб стварэнні адзінай візавай прасторы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках