4 траўня 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканкам СНД гатовы працаваць з тэрарыстамі

9
Выканкам СНД гатовы працаваць з тэрарыстамі

Выканкам разглядае "выбары" ў "ЛНР" і "ДНР", як рэальны факт.

Выканкам СНД гатовы працаваць з "ЛНР" і "ДНР", калі яны атрымаюць "міжнароднае прызнанне". Пра гэта заявіў журналістам старшыня выканкама СНД Сяргей Лебедзеў, паведамляюць РІА "Новости".

Паводле ягоных слоў, пакуль выканкам кіруецца пазіцыяй Украіны з нагоды кантактаў з гэтымі часткамі Данбаса.

"Сёння мы кіруемся пазіцыяй кіраўніцтва Украіны ў кантактах з непрызнанымі рэспублікамі ЛНР і ДНР. Мы падтрымліваем кантакты з Украінай, яна застаецца паўнапраўным сябрам СНД", - сказаў Лебедзеў.

Ён удакладніў, што "калі гэтыя рэспублікі атрымаюць міжнароднае прызнанне, то мы ў СНД таксама будзем працаваць з імі".

Ён таксама заявіў, што выбары баевікоў 2 лістапада "адбыліся".

"Выбары адбыліся... Міжнародная практыка паказвае, што падобныя працэсы праходзяць і ў іншых краінах, напрыклад, у Шатландыі і Каталоніі", - заявіў Лебедзеў.

Пры гэтым ён адзначыў, што выканкам СНД "ацэнку даваць не можа", але разглядае "выбары" ў "ЛНР" і "ДНР", "як рэальны факт".

Як вядома, Украіна, ЕЗ, ЗША і многія іншыя краіны не прызналі ніякіх "выбараў" баевікоў, лічачы іх парушэннем Менскага пратаколу.

Украіна больш за паўгода таму абвясціла аб выхадзе з СНД, але за гэты час не зрабіла рэальных крокаў у гэтым кірунку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках