4 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі больш няма грошай для Лукашэнкі

86
У Расеі больш няма грошай для Лукашэнкі

А эканамічны крызіс у Расеі моцна ударыць па беларускім вытворцам.

Некалькі дадатковых мільярдаў даляраў для падтрымкі бліжэйшага саюзніка раней не выклікалі ў Расеі асаблівых цяжкасцяў. Аднак сёння, калі доступ на міжнародныя рынкі капіталу для расейскага бізнэсу абмежаваны, а кошты на нафту падаюць, у Маскве будуць задумвацца аб кошце гэтай падтрымкі. Такія высновы ўтрымліваюцца ў аглядзе эканомікі Беларусі, падрыхтаваным расейскім інстытутам «Цэнтр развіцця» Нацыянальнага даследчага універсітэта «Вышэйшая школа эканомікі», пішуць «Беларускія навіны».

Супрацоўнікі інстытута падзяляюць занепакоенасць Міжнароднага валютнага фонду з нагоды таго, што эканамічныя санкцыі супраць Расеі абернуцца стратамі і для Беларусі з прычыны скарачэння гандлю, а таксама абмежаванага фінансавання расейскімі банкамі беларускіх дачок.

Банкаўскі сектар

Банкаўская сістэма Беларусі на дзве траціны кантралюецца дзяржавай, адна траціна належыць замежным банкам. Сапраўды, мяркуюць расейскія эканамісты, існуюць рызыкі ўстойлівасці банкаўскай сістэмы Беларусі ў выпадку абмежавання замежнага фінансавання.

Акрамя таго, адзначаюць яны, роля расейскіх банкаў у Беларусі ў яшчэ большай ступені праяўляецца ў выглядзе крэдытаў: і «Ашчадбанк», і ВТБ цягам апошніх гадоў падавалі краіне мільярды даляраў у выглядзе ўрадавых пазык.

«Санкцыі Захаду супраць Расеі ў значнай меры абмяжуюць прыцягненне фінансавання «Ашчадбанкам», а выпуск аблігацый у юанях не зможа стаць паўнавартаснай заменай ў сціснутыя тэрміны», - мяркуюць эксперты.

Замежны гандаль

Запаволенне эканамічнага росту ў Расеі можа моцна ўдарыць па беларускаму вытворцу. Структура беларускага экспарту прадугледжвае высокую залежнасць ад спажывецкага попыту ў Расеі. Такія фактары, як нізкія кошты нафты, абмежаванне росту бюджэтных расходаў, дэвальвацыя расейскага рубля пры высокай інфляцыі наўрад ці прадказваюць паскарэнне расейскага спажывання, мяркуюць супрацоўнікі інстытута «Цэнтр развіцця».

«На кожны 1 адсоткавы пункт росту спажывання ў Расеі прыпадае блізу 0,4 млрд даляраў рахунку бягучых аперацый Беларусі. Такім чынам, запаволенне спажывання ў Расеі да нуля з бягучых 0,5% прывядзе да страты 0,8 млрд па рахунку бягучых аперацый», - падлічваюць эканамісты.

Харчовае эмбарга

Санкцыі Расеі, накіраваныя на імпарт прадуктаў харчавання, наадварот, адзначаюць расейскія спецыялісты, падтрымаюць беларускіх вытворцаў. Ужо ў жніўні мытная статыстыка Расеі паказала рост імпарту рыбы і мяса з СНД.

У 2013 годзе Беларусь забяспечыла 10% харчовага імпарту Расеі, і патэнцыйнае 5-адсоткавае павелічэнне экспарту прадуктаў харчавання можа прынесці Беларусі дадатковыя 200 млн даляраў, прагназуюць эксперты.

Рэсурсы

На думку экспертаў інстытута «Цэнтра развіцця», сусветнае запаволенне коштаў на рэсурсы неадназначна адаб'ецца на Беларусі.

Напрыклад, адзначаюць расейскія эканамісты, 20-адсоткавае зніжэнне коштаў нафты прывяло б да зніжэння чыстых выдаткаў на імпарт нафты з улікам экспарту нафтапрадуктаў прыкладна на 300 млн даляраў. У прыватнасці, кошт бяспошліннага імпарту 23 млн тон нафты ўпаў б на 1,5 млрд даляраў, кошт экспарту 13 млн тон нафтапрадуктаў - на 2 млрд даляраў, а пошліны на нафту, што адлічваюцца ў бюджэт Расеі знізіліся б на 800 млн даляраў.

У той жа час, мяркуюць спецыялісты, 20-адсоткавае зніжэнне кошту на нафту кампенсавала б супастаўнае зніжэнне кошту на ўгнаенні.

Аднак, акрамя коштаў на рэсурсы, адзначаюць супрацоўнікі расейскага інстытута, Беларусь сутыкаецца з маючым адбыцца запаволеннем спажывецкага экспарту, абмежаванай падтрымкай з боку расейскіх банкаў і неабходнасцю выплаты замежнай запазычанасці (блізу 4 млрд у 2015 годзе), таму Расея пагадзілася на залічэнне ў 2015 годзе ўсіх пошлін па экспарце нафтапрадуктаў у бюджэт Беларусі. Гэта, паводле ацэнак расейскіх экспертаў, раўназначна прыкладна 4 млрд даляраў. Беларускія ўлады ацэньваюць паступленне ад вывазных пошлін у 1,5-2 млрд даляраў.

Крэдыт ад МВФ

Аднак, мяркуюць эксперты інстытута «Цэнтр развіцця», нават шчодрай прапановы Расеі па залічэнні пошлін можа быць недастаткова для папаўнення рэзерваў Беларусі пры мяккай палітыцы. Але гэта не значыць, што Беларусь адразу звернецца да Міжнароднага валютнага фонду. Гэтая міжнародная структура патрабуе ад Беларусі правядзення глыбокіх рэформаў у абмен на новы крэдыт.

«На 2015 намечаныя прэзідэнцкія выбары, і ў адрозненне ад мінулых выбараў у 2010 годзе, ВУП ужо не расце тэмпам 7,7% у год, а рызыка ад правядзення структурных рэформаў падчас выбараў занадта высокая, таму, верагодна, Беларусь будзе да апошняга стрымліваць ціск на курс, выкліканы мяккай палітыкай. Правядзенне ж рэформаў, будзе як мінімум другой опцыяй пасля атрымання фінансавання ад Расеі», - прагназуюць эканамісты.

Дарагая падтрымка

І хоць некалькі дадатковых мільярдаў даляраў ніколі раней не выклікалі ў Расеі асаблівых цяжкасцяў пры выратаванні суседа, але на гэты раз, калі Расея слабее эканамічна, дадатковая падтрымка Беларусі можа стаць занадта дарагой, мяркуюць супрацоўнікі расейскага інстытута.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 86

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках