2 траўня 2024, Чацвер, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі і войскі РФ займаюць пазіцыі на лініі фронту ў Данбасе

20
Баевікі і войскі РФ займаюць пазіцыі на лініі фронту ў Данбасе

«На перадавую» перакінутыя войскі з унутраных блокпастоў тэрарыстаў.

Пра гэта піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў».

«За мінулыя дні расейска-тэрарыстычныя войскі блізу 50 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА. Найбольш напружаная абстаноўка - у Луганскім, Данецкім і Дэбальцэўскім кірунках (18, 17 і 11 абстрэлаў адпаведна).

Расейскія акупанты і незаконныя ўзброеныя фармаванні наносілі агнявыя ўдары па пазіцыях украінскіх войскаў і грамадзянскіх аб'ектах у раёне н.п. Станіца Луганская - 7 раз, Пескі – 5, Крымскае – 4, Краснагораўка, Нікішына, Чарнухіна - па 3 абстрэлы.

Расейска-тэрарыстычныя войскі ўзмацнілі свае перадавыя пазіцыі ў Пятроўскім, Кіеўскім і Кіраўскім раёнах Данецка, а таксама ў раёне Спартака. Фактычна ўсе «ўнутраныя» блокпасты ў гэтых раёнах знятыя, асабісты склад перакінуты «на перадавую», - піша ён.

Такая ж сітуацыя назіраецца ў раёне Макееўкі. На паўночна-усходніх ускраінах горада праціўнік абсталяваў агнявыя пазіцыі для артылерыі, аднак самі артылерыйскія падраздзяленні знаходзяцца ў глыбіні абароны суперніка і высоўваюцца наперад толькі для нанясення агнявых удараў, пасля чаго адводзяцца. У нанясенні удараў удзельнічае да 2-3 агнявых падраздзяленняў (батарэй) ствольнай і рэактыўнай артылерыі.

«У выніку дзеянняў украінскіх войскаў знішчана адна перадавая пазіцыя суперніка ў раёне Спартака і адна - паміж н.п. Пескі і Краснагораўка. Пасля чаго праціўнік пачаў масіраваны абстрэл з цяжкага пяхотнага ўзбраення пазіцый украінскіх войскаў у гэтых раёнах», - піша Зьміцер Тымчук.

Да левага флангу Дэбальцэўскага плацдарама (раён Чарнухіна), пасля няўдалага штурму, праціўнік падцягнуў свежыя фармаванні. З раёнаў Стаханава і Алчэўскага перакінутая бронетэхніка (да 6 танкаў і да 10 іншых баявых браніраваных машын).

«У раёне н.п. Еленаўка расейска-тэрарыстычныя войскі працягваюць абсталяваць раён засяроджвання. Разбіты базавы лагер, праводзяцца інжынерныя працы.

У раёне н.п. Трохізбёнка сканцэнтравана ўзмоцненая ротна тактычная група праціўніка, якая ўключае да 16 адзінак бронетэхнікі. Паўднёвей размешчаная артылерыйская група (да 6 адзінак артылерыі).

У раёне н.п. Марыупаль зафіксавана вылучэнне наперад перадавых ударных груп суперніка агульнай колькасцю да 2-х рот (авангард)», - паведамляе Дзмітрый Тымчук.

Фота: ukranews.com

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках