2 траўня 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве міліцыя канфіскавала спайса на $1,8 мільёна

19
У Барысаве міліцыя канфіскавала спайса на $1,8 мільёна

Аператыўнікі канфіскавалі ў групы барысаўчан спайса на $ 1,8 млн.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама.

«Некалькі тыдняў таму ў поле зроку супрацоўнікаў АНіСГЛ Барысаўскага РУУС трапілі трое мясцовых жыхароў, што нідзе не працуюць, двое 1992 і адзін 1991 гадоў нараджэння. Паводле аператыўнай інфармацыі, маладыя людзі зараблялі дробнааптовым продажам наркатычнага рэчыва «спайса». Пры садзейнічанні калегаў з Ленінскага РУУС горада Менска і падтрымцы байцоў СПБТ «Алмаз» Міністэрства ўнутраных спраў маладыя людзі былі затрыманыя», - паведамілі ва УУС Менаблвыканкама. Праз некалькі дзён быў затрыманы яшчэ адзін іх змоўшчык, 19-гадовы жыхар Барысава, які таксама нідзе не працуе.

Падчас ператрусаў у схованках былі выяўленыя адразу некалькі буйных партый наркатычных сродкаў 10 кг ужо гатовага да ўжывання спайсу у выглядзе здробненай травы, прасякнутай наркотыкам, а таксама амаль 9 кг чыстага рэагенту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, маладыя людзі арганізавалі ў Барысаве і Барысаўскім раёне дробнааптовы продаж спайсу праз закладкі ў схованках. Аператыўнікі таксама мяркуюць, што затрыманыя наладзілі сетку продажу наркотыкаў у Маскве праз старонкі ў сацыяльных сетках, выкарыстоўваючы максімальныя меры канспірацыі. Паводле сабранай і прадстаўленай расейскім калегам аператыўнай інфармацыі, у Маскве супрацоўнікі Федэральнай службы кантролю за абаротам наркотыкаў знайшлі яшчэ 6,5 кг спайсу, які належыць затрыманай чацвёрцы.

«Агульная колькасць канфіскаванага наркотыку дазволіла вывесці з наркаабароту больш за 150 тыс разавых доз спайсу на суму блізу $1,8 млн», - растлумачылі ў УУС Менаблвыканкама.

У дачыненні да затрыманых распачаты шэраг крымінальных спраў. Праводзяцца далейшыя следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках