2 траўня 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Пуцін ставіць пад пагрозу ўвесь Еўрапейскі Звяз

4
CNN: Пуцін ставіць пад пагрозу ўвесь Еўрапейскі Звяз

Сапраўдныя падзеі ва Украіне цяпер вызначаюць тое, што адбываецца за яе межамі.

Палітычны аналітык Эндру Уілсан у сваёй калонцы на CNN разважае пра тое, чаму пытанне Украіны цяпер вельмі важнае для міжнароднай супольнасці, піша Цензор.нет.

Яшчэ нядаўна, на вераснёўскім саміце NАТO, яго ўдзельнікі не меркавалі, што пытанне Украіны настолькі важнае, як, напрыклад, крызіс у Сірыі і Іраку. Там бо больш за 10 мільёнаў бежанцаў, пагроза вяртання джыхаду і тэрактаў у еўрапейскіх краінах, а таксама пачуццё адказнасці за 2003 і 1991 год. А што Украіна?

Але гэта няправільная пазіцыя, сцвярджае Уілсан, і аргументуе: "Украіна - гэта літаральна і метафарычна мяжа Еўропы. І ўвесь расейскі modus operandi, вобраз дзеянняў, з якіх яе крокі ва Украіне - гэта толькі бачная частка, з'яўляецца не толькі выклікам для еўрапейскага парадку, але і выклікам, які з’яўляецца небяспечным і выкарыстоўвае шматлікія праблемы ўнутры ЕЗ".

Вось шэраг прычын, праз якія трэба баяцца Расеі. Расея яшчэ не скончыла, у тым ліку ва Украіне. Тэрыторыя, якую яна захапіла на Данбасе, нязначная ні з гістарычнага, ні з эканамічнага пункту гледжання. Крым усё яшчэ ізаляваны, піша Уілсан.

Па-другое, Расея не жадае бачыць Украіну паспяховай краінай, на думку Уілсана. Тое, што пачалося ў Кіеве ў лютым, павінна было змяніць Украіну да лепшага. Вынікі выбараў у кастрычніку пацвердзілі гэта жаданне яе грамадзян. Але Расея не хоча, каб яно рэалізавалася, мяркуе Уілсан. Бо калі Украіне не атрымаецца змяніць сябе, яна стане толькі адной з шэрагу беспаспяховых краін, якія стукаюцца ў ЕЗ.

"Наперадзе - вельмі складаная зіма. Калі санкцыі застануцца на такім жа ўзроўні, Расея адчуе вынік праз паўгода. Але Украіна павінна дабрацца туды першай, нават нягледзячы на высокую рызыку пагаршэння крызісу і актывізацыі канфлікту з Расеяй", - піша Уілсан.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках