2 траўня 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаблінскі: Рады, што наша дзейнасць вядзе да абмеркавання маральнасці артыстаў

29
Шаблінскі: Рады, што наша дзейнасць вядзе да абмеркавання маральнасці артыстаў

Уладзімір Шаблінскі патлумачыў, чаму арганізоўваў канцэрт Івана Ахлабысціна ў Менску.

Свой каментар з гэтай нагоды ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Прыводзім яго цалкам.

- Учора ў КЗ «Менск» адбыўся творчы вечар расейскага актора І.Ахлабысціна.

Арганізатар выступу - агенцтва «Шаблі».

Гэтае мерапрыемства выклікала рэзананс у СМІ Беларусі і сацыяльных сетках, таму, як заснавальнік агенцтва, уважаю за патрэбнае выказацца.

Па справе.

Кантракт на арганізацыю гэтага і папярэдніх выступаў Ахлабысціна быў падпісаны ў тыя гады, калі не было ні вайны паміж Украінай і Расеяй, ні грамадзянін Ахлабысцін І.І. не быў заўважаны ў напісанні рэзкіх тэкстаў ва ўласных акаўнтах.

Разрываць кантракт на падставе таго, што выканаўца напісаў штосьці, магчыма неразумнае, у сябе ў твітэры - не падстава.

Цяпер лірыка.

Я не з'яўляюся прыхільнікам творчасці актора І.Ахлабысціна.

Мне не падабаюцца яго асабістыя выказванні, многія з якіх, будзь І.І.Ахлабысцін грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, цалкам маглі б разглядацца з пункту гледжання дзеючага заканадаўства нашай краіны як «распальванне варожасці».

Я маю сваю, асобную пазіцыю. Яе і выказваю.

Пры гэтым паважаю права кожнага іншага мець прама палярнае меркаванне і таксама яго выказваць.

Мне яно можа не падабацца, я магу ўважаць яго за маргінальнае, але гэта права грамадзяніна. Права асобы.

І калі ў сваім жыцці я сыходжу з прынцыпаў дэмакратыі, я абавязаны гэта права паважаць.

Маё права - усякага выканаўцу/аўтара/актора/артыста/пісьменніка, творчасць якога мне не падабаецца, ігнараваць.

Арганізацыю выступу актора Ахлабысціна ў незалежных СМІ Беларусі назвалі правакацыяй.

На працягу гэтага года, гэта не першае абвінавачанне ў наш адрас. Рады гэтаму.

Фестываль «Вольнае Паветра», канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» і «Vilnia.Vola.Volski.» Атрымалі такую ж ацэнку.

Толькі з боку нашай дзяржавы.

І «Лінія гуку» ў мінулым і агенцтва «Шаблі» ў сучаснасці - мы стараемся ўсе гады арганізоўваць у нашай дрымотнай, немітуслівай Беларусі яркія канцэрты - падзеі. Палярныя. «Карозія Металу». В.Співакоў і віртуозы. «The Exploited». В.Меладзе. «Кароль і Шут». «N.R.M.» і г.д.

Рады таму, што наша дзейнасць прыводзіць да абмеркавання маральнасці асобы артыстаў, маральнасці дзейнасці арганізатараў.

Да абмеркавання.

Давайце будзем больш размаўляць.

У спрэчках нараджаецца ісціна.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках