2 траўня 2024, Чацвер, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Літвы: «Чорны спіс» грамадзян РФ будзе пашыраны 17 лістапада

6
МЗС Літвы: «Чорны спіс» грамадзян РФ будзе пашыраны 17 лістапада

У чорны спіс могуць трапіць асобы з "палітычнага, эканамічнага і вайсковага сегментаў".

Міністры замежных спраў краін Еўразвяза на пасяджэнні ў панядзелак 17 лістапада могуць пашырыць санкцыйны спіс грамадзян Расеі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю супольнасці. Упэўненасць у гэтым выказаў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе ТАСС.

"Спадзяюся, што нам удасца дамовіцца аб дадатковых санкцыях да асоб, адказных за эскалацыю ўкраінскага канфлікту", - лічыць ён. Паводле ягоных слоў, у чорны спіс могуць трапіць асобы з "палітычнага, эканамічнага і вайсковага сегментаў".

Лінкявічус лічыць, што ЕЗ пакуль таксама не вычарпаў патэнцыял эканамічных санкцый. Не менш важным кіраўнік МЗС Літвы назваў аказанне "эканамічнай, фінансавай, палітычнай дапамогі ўраду Украіны".

Нагадаем, напярэдадні спікер Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі паведаміла, што Злучаныя Штаты знаходзяцца ў цесным кантакце з еўрапейскімі партнёрамі з мэтай пашырэння абмежаванняў для пуцінскай Расеі. Яна ўдакладніла, што ЗША, іх саюзнікі і партнёры абмяркоўваюць "паглыбленне ўжо дзейных санкцый". Раней канцлер Нямеччыны Ангела Меркель адзначыла, што магчыма пашырэнне "чорнага спісу" асоб з Расеі, якім будзе забаронены ўезд у ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках