2 траўня 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Украіна не будзе адваёўваць Данбас

32
Павел Клімкін: Украіна не будзе адваёўваць Данбас

Украінскія ўлады маюць намер прадаўжаць пошук палітычных рашэнняў у канфлікце.

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што ўкраінскія ўлады не будуць адваёўваць рэгіёны на ўсходзе Украіны, кантралюемыя прарасейскімі баевікамі.

Як паведамляе "Нямецкая хваля", пра гэта ён сказаў нямецкай газеце Rheinische Post.

"Такая ваенная аперацыя кранула б таксама і грамадзянскае насельніцтва, нашых украінскіх суграмадзян", - цытуе выданне кіраўніка МЗС Украіны.

Клімкін заявіў, што ўкраінскія ўлады маюць намер і далей прытрымлівацца рэжыму спынення агню і прадаўжаць пошук палітычных рашэнняў у канфлікце.

У выпадку, калі сепаратысты, якія падтрымліваюцца Расеяй, зноў пачнуць атакаваць пазіцыі ўкраінскага войска, яна дасць ім дастойны адпор, так як за апошні час яе баяздольнасць істотна ўзрасла, сказаў Клімкін.

"Сёння ў яе шэрагах тысячы вайскоўцаў, якія могуць змагацца і ўжо даказалі гэта", - заявіў кіраўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства.

Ён таксама даў зразумець, што Украіне ў бліжэйшы час зноў спатрэбіцца далейшая фінансавая дапамога Захаду.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках