2 траўня 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Запраўкі А-100 хочуць перайсці на беларускую мову

111
Запраўкі А-100 хочуць перайсці на беларускую мову

У сетцы пайшлі чуткі аб пераходзе сеткі заправак А-100 на беларускую мову.

Афіцыйны бок каментароў не дае. Супрацоўнікі АЗС распавялі, як да іх прыязджала «Мова нанова», і як будзе адбывацца працэс пераходу, піша Арт Сядзіба.

Чуткі былі і раней, але рэзананс з'явіўся пасля таго, як Андрэй Крэчка выклаў у фэйсбуку дыялог з супрацоўнікам А-100:

«Мы вельмі цэнім беларускую мову, таму мы рэалізуем унутраны праект: аднаўленне ведаў у мове сярод супрацоўнікаў. Якім чынам і ці будзе працяг у гэтага праекта, каментароў даць не можам», - сказала кіраўнік упраўлення маркетынгу групы кампаній «А-100 АЗС» Ніна Ніканорава.

«Курсы для кіраўнікоў і супрацоўнікаў ёсць, і ўжо праходзілі першыя заняткі. Але для нас яны хутчэй забаўляльныя, чым навучальныя, так як мы вельмі саромеемся гаварыць і толькі смяемся. З першага занятку я памятаю толькі «станік», - кажа адзін з аператараў АЗС на Баравой.

Супрацоўнікі распавялі, што па аўторках да іх прыязджаюць вядомыя курсы Глеба Лабадзенкі «Мова нанова».

Аператары на пытанне, ці валодаюць яны «мовай», смяюцца ў адказ, кажучы, што ў школе вучылі, але не ведаюць. Сярод апытаных кліентаў АЗС, мы не сустрэлі варожых настрояў адносна новаўвядзення. Некаторыя кіроўцы кажуць, што цяпер будуць запраўляцца толькі на А-100.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках