28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Узгоднены графік вываду войскаў РФ з Данбаса

22
АБСЕ: Узгоднены графік вываду войскаў РФ з Данбаса

Узгоднены праект графіка вываду войскаў з зоны канфлікту на ўсходзе Украіны.

Пра гэта ідзе гаворка ў штодзённай справаздачы назіральнай місіі АБСЭ за 14 лістапада. У адпаведнасці з дакументам, план прадугледжвае тры стадыі рэалізацыі: двухдзённае замірэнне, вывад цяжкай тэхнікі на працягу пяці дзён і падзел сіл па лініі кантакту ў адпаведнасці з Менскім мемарандумам на працягу 21 дня, піша Цензор.нет.

Паводле назіральнікаў, «украінскі і расейскі кіраўнікі цэнтра паведамілі, што ўзгаднілі праект графіка паступовага вываду войскаў і пачалі абмяркоўваць яго з прадстаўнікамі «ДНР». «Праект, які быў падпісаны паводле вынікаў сустрэчы, прадугледжвае тры этапы: спыненне агню (два дні), вывад цяжкіх узбраенняў (пяць дзён), раз'яднанне сіл па лініі судакранання ў адпаведнасці з Менскім мемарандумам (21 дзень)», - удакладняецца ў справаздачы АБСЕ.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках