28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Корпус хуткага рэагавання NATO створаць у Нямеччыне

3
Корпус хуткага рэагавання NATO створаць у Нямеччыне

Паўночнаатлантычны альянс мае намер стварыць часовы корпус хуткага рэагавання.

Пра гэта піша ў суботу нямецкае выданне Die Welt. Адпаведную пастанову плануецца прыняць у пачатку снежня на сустрэчы міністраў замежных спраў краін NATO, паведамляе РБК.

Чакаецца, што новае злучэнне будзе створанае ў пачатку 2015 года на базе нямецка-галандскага корпуса ў Мюнстэры (Нямеччына). Паводле звестак выдання, кіраваць новым падраздзяленнем на працягу года, пакуль не будзе створаны пастаянны корпус, будзе нямецкі генерал-лейтэнанта Фолькер Хальбаўэр. У яго падначаленні будзе каля 1 тысячы сухапутных войскаў. У выпадку неабходнасці яны будуць узмоцненыя падраздзяленнямі баявой авіяцыі і дэсантнікаў з Францыі і Гішпаніі.

У задачы падраздзялення пад нямецкім кіраўніцтвам, перш за ўсё, будуць уваходзіць трэніроўкі і ўдзел у буйных вучэннях NATO Trident Juncture ў Італіі, ГІшпаніі і Партугаліі, запланаваных на верасень 2015 года. У выпадку ж рэальнай небяспекі сілы хуткага рэагавання будуць гатовыя вылучыцца ў прымежныя з Расеяй раёны, паведамляе выданне.

На вераснёвым саміце NATO хаўруснікі дамовіліся стварыць сілы хуткага рэагавання, якія будуць размешчаны ў краінах Усходняй Еўропы. Паводле звестак выдання, пастаянныя сілы хуткага рэагавання павінны з'явіцца не раней вясны 2016 году. Пакуль жа Альянс наважыў запоўніць гэты прабел часовым корпусам, піша Die Welt.

У пачатку кастрычніка новы генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг падчас візіту ў Польшчу заявіў, што Альянс можа разгарнуць свае сілы ў любым месцы. Ён заявіў, што пытанне аб сілах хуткага рэагавання будзе абмяркоўвацца на сустрэчы міністраў замежных спраў краін Альянсу. «Мы можам разгарнуць войскі там, дзе захочам», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках