28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы выклікаюць у міліцыю

10
Удзельнікаў Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы выклікаюць у міліцыю

Старшыні гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч патэлефанаваў участковы і прапанаваў ёй прыйсці на размову для тлумачэнняў.

Як высветлілася, тэмай апытання з'яўляецца ўдзел актывісткі ў нібыта несанкцыянаванай акцыі - традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў, якая штогод праводзіцца ў Свіслачы Гарадзенскай вобласці. Удзельнікі гэтага мерапрыемства наведваюць магілу Віктара Каліноўскага, брата Канстанціна, ускладаюць кветкі на памятных месцах, звязаных з паўстаннем, наведваюць Якушоўку, дзе была радавая сядзіба Каліноўскіх, успамінаюць герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду Радзімы. У гэтым годзе мерапрыемства па часе супала з пахаваннем Свіслацкага актывіста Віктара Дзясяціка, які шмат сіл і часу аддаў, каб гэты дзень і гэта свята стала масавым, і памяць пра беларускіх герояў засталася ў памяці людзей, піша сайт ПЦ «Вясна».

- Я ніяк не магу прывыкнуць да цынізму ўладаў, - распавядае Аляксандра Васілевіч. - Я разам з сябрамі прыехала на пахаванне Віктара Дзясяціка, ну і, зразумела, што ў гэты дзень не магла не наведаць мясціны, звязаныя з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, якія так стараўся захоўваць Віктар. І тут раптам мне кажуць, што я была на несанкцыянаваным мерапрыемстве. У нас ужо і на пахаванне чалавека трэба браць дазвол, ці як? Мы гэта так не пакінем. Людзі даведаюцца аб падобных дзеяннях сілавікоў.

Як стала вядома, у міліцыю па гэтым пытанні таксама выклікаюць і яшчэ аднаго жыхара Гародні, актывіста АГП Віктара Бабкіна. Выклікае той жа ўчастковы. Таму не выключана, што хутка іншыя вартавыя парадку пачнуць масава выклікаць сваіх «падапечных».

Яшчэ раней гэта ж пад пераслед патрапіў Свіслацкі актывіст Юрый Глебка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках