28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Уругвая адмовіўся прадаць свой «Жук» за мільён даляраў

15
Прэзідэнт Уругвая адмовіўся прадаць свой «Жук» за мільён даляраў

Хасэ Мухіка адмовіўся прадаваць свой стары Volkswagen Beetle 1987 выпуску аднаму з арабскіх шэйхаў за мільён даляраў.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал Noticias24. Сваю адмову ён матываваў прыхільнасцю да аўтамабіля, піша Lenta.ru.

Хасэ Мухіка заявіў, што ў яго ёсць два такіх аўтамабілі, але адзін з іх не на хаду. Іншы быў падораны яму сябрамі ў 2010 годзе.

У верасні 2013 года пасол Мексікі ў Уругваі Фэліпэ Энрыкес прапаноўваў яму прадаць «Жука» на аўкцыёне. Са слоў дыпламата, уругвайскі лідар мог бы зарабіць на продажы суму, на якую можна купіць дзесяць патрыманых пазадарожнікаў.

Хасэ Мухіка ўважаецца за «самага беднага прэзідэнта ў свеце», бо ён рэгулярна пералічвае 90 адсоткаў свайго заробку ў дабрачынны фонд. Яго штомесячны заробак складае 250 тысяч песа (12 тысяч 500 даляраў).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках