28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Пуцін можа збегчы з саміту G20

37
Reuters: Пуцін можа збегчы з саміту G20

Прэзідэнт Расеі можа прапусціць рабочае пасяджэнне саміту «Вялікай дваццаткі» 16 лістапада і пакінуць саміт раней ягонага афіцыйнага заканчэння.

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў акружэнні Уладзіміра Пуціна паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на агенцтва Reuters.

Прычынай для такога рашэння Пуціна магла стаць крытыка афіцыйнай пазіцыі Расеі адносна Украіны, якую выказалі лідары краін Захаду, паведаміла крыніца. Крытычна з гэтай нагоды выказаліся Ангела Меркель, прэзідэнт ЗША Барак Абама, прадстаўнікі Канады і Вялікабрытаніі.

У сваю чаргу, як паведамляе Bloomberg, прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што ён не выключае ранні ад'езд Пуціна, патлумачыўшы гэта запланаванымі сустрэчамі «ў панядзелак у Маскве, а пералёт - вельмі доўгі».

Аднак пазней расейскае выданне Gazeta.Ru паведаміла са спасылкай на Пяскова, што Пуцін не мае намеру датэрмінова пакідаць саміт G20. «Гэтая інфармацыя некарэктная і няправільная», - заявіў Пяскоў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках