28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн абмяркуе з Парашэнкам магчымасць вайсковай дапамогі Украіне

14
Байдэн абмяркуе з Парашэнкам магчымасць вайсковай дапамогі Украіне

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн унясе канчатковую яснасць у магчымасць паставак амерыканскай зброі ва Украіну.

Пра гэта заявіў Алег Махніцкі - дарадца Пятра Парашэнкі, адказваючы на пытанні амерыканскіх журналістаў у Нацыянальным прэс-клубе ў Вашынгтоне, піша УНІАН.

Паводле інфармацыі прэс-службы Махніцкага, падчас афіцыйнага візіту Байдэна ва Украіну бакі абмяркуюць не толькі ўзмацненне міжнародных санкцый з прычыны канцэнтрацыі расейскіх войскаў на мяжы Украіны і парушэння Менскіх дамоўленасцей. У парадак дня сустрэчы будуць унесеныя ўмовы вайсковай дапамогі Украіне. Паводле інфармацыі Махніцкага, у выпадку станоўчых дамоўленасцей у Кіеве далейшыя кансультацыі вызначаць канкрэтныя тэрміны і аб'ёмы такой дапамогі.

Дарадца прэзідэнта не пацвердзіў, але і не выключыў перспектыву прыцягнення амерыканскіх інструктараў для практычнага навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. Паводле ягоных слоў, "мы не просім ЗША ваяваць за нас, аднак нам патрэбны вопыт вядзення сучасных войнаў". На думку Махніцкага, адных толькі слоў падтрымкі ад стратэгічных партнёраў Украіны ўжо недастаткова.

Як вядома, раней Белы дом, у адрозненне ад прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, пазбягаў афіцыйных абмеркаванняў гэтага пытання, лічачы такі сцэнар развіцця правакацыйным для расейскай улады, які можа толькі пагоршыць сітуацыю ў Данбасе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках