28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з Магілёўшчыны пачаў выраб фуа-гра

42
Фермер з Магілёўшчыны пачаў выраб фуа-гра

Гаспадар страусінай фермы Алег Баранаў вырашыў пераняць вопыт замежных калег у вырабе фуа-гра.

На Магілёўшчыне такая вытворчасць з'явілася ўпершыню, а вось на Захадзе традыцыйны дэлікатэс з печані тлустага гусака вырабляецца стагоддзямі. У Францыі вытворчасць фуа-гра рэгламентуецца нацыянальным законам, так як тоўстая печань прызнаная часткай культурнай і гастранамічнай спадчыны краіны, піша «Наша Ніва».

Цана аднаго кілаграма гатовага прадукту ў элітных рэстаранах - каля 300 еўра. Магілёўскі аналаг будзе каштаваць у тры разы танней, так як вырабляецца з печані страуса. Больш за тое, калі печань гусака важыць 300-350 грамаў, то страусіная дасягае вагі 4-5 кілаграмаў.

Спецыялісты фермы лічаць, што печань добра ўкормленага страуса, спецыяльным чынам вымачаная ў малацэ і содзе, у спажыўных якасцях ідэнтычная печані гусі.

У Беларусі ўнікальны прадукт з'явіцца ў рэстаранах і ў гандлёвай сетцы «Еўраопт». Элітным прысмакам зацікавіліся і ў вядучых рэстаранах Расеі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках