3 траўня 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Крывец: Шанцы на выхад з групы ёсць, будзем змагацца

11
Сяргей Крывец: Шанцы на выхад з групы ёсць, будзем змагацца

Паўабаронца зборнай ў футболе мяркуе, што беларусы яшчэ захоўваюць шанцы на выхад з групы і прадаўжаюць барацьбу.

Пра гэта Сяргей Крывец заявіў пасля паразы ад гішпанцаў (0:3), піша «Прессбол».

«Прайгралі 0:3, як гаворыцца, па справе. Гішпанцы былі мацнейшыя і атрымалі заслужаную перамогу. Калі прапусцілі два галы запар, было, вядома, непрыемна. Але яшчэ заставалася шмат часу. Вядома, мы хацелі забіць за кошт контрвыпадаў, хуткага пераходу з абароны ў атаку. На жаль, не ўдалося, хоць штосьці спрабавалі зрабіць. Ці ёсць яшчэ шанцы на выхад з групы? Не ведаю, трэба глядзець. Тэарэтычна яны ў прынцыпе ёсць, і мы будзем змагацца», - сказаў ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках