28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты грэчкі ў Беларусі вырастуць праз ажыятаж у Расеі

22
Кошты грэчкі ў Беларусі вырастуць праз ажыятаж у Расеі

Частка грачанай крупы Беларусь імпартуе з Расеі, дзе кошты яе растуць.

Хоць улады суседняй краіны даводзілі, што неўраджаю грэчкі няма, у крамах назіраецца ажыятажны попыт. Кошты падскочылі ў некаторых рэгіёнах удвая, піша «Наша Нiва».

У Алтайскім краі - асноўным рэгіёне вырошчвання грэчкі ў Расеі - ураджай апынуўся на чвэрць ніжэйшы леташняга з прычыны дрэннага надвор'я восенню. Гэта выключае зніжэнне прапановы. Да таго ж, падзенне расейскага рубля на 40% за год спрыяе росту коштаў.

У выніку кошт грэчкі ў крамах вырас з 30 да 45 расейскіх рублёў, а ў некаторых рэгіёнах дасягнула 70-100 рублёў, паведамляюць расейскія СМІ.

Рост коштаў закране і Беларусь. Хоць наша краіна апошнімі гадамі вырошчвае ўсё больш гэтай культуры, і крупы вырабу Скідальскага і Гомельскага камбінатаў хлебапрадуктаў займаюць вялікую частку рынку, частка грачанай крупы Беларусь імпартуе з Расеі і Кітая.

Апошнім годам грэчка каштавала ў Беларусі стабільна менш чым 10 тысяч за пакет.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках