28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў будуць лячыць ад алкагалізму са зніжкай у 50%

3
Менчукоў будуць лячыць ад алкагалізму са зніжкай у 50%

Акцыя ільготнага лячэння людзей, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, метадам кадавання або падшыўкі пройдзе 28 лістапада ў Менску.

У Гарадскім клінічным наркалагічным дыспансеры грамадзянам, якія пакутуюць залежнасцю ад алкаголю, пададуць зніжку на лячэнне ў 50%. Запіс жадаючых паўдзельнічаць у акцыі праводзіцца ў рабочыя дні з 9.00 да 16.00 праз тэлефон 292-31-03. Людзям, якія хочуць пазбавіцца ад згубнай звычкі, трэба ўстрымацца ад ужывання алкаголю не менш за 10 дзён да моманту кадавання або падшыўкі, паведамляе БелТА.

Падобную акцыю менскі наркадыспансер праводзіць не ўпершыню. У гэтым годзе яна ўжо адбылася 14 лютага, 28 сакавіка, 18 красавіка, 30 траўня, 25 ліпеня, 29 жніўня, 26 верасня і 31 кастрычніка. Кожны раз яе ўдзельнікамі станавіліся больш за 40 чалавек. А ў кастрычніку 2013 года, калі мерапрыемства праводзілася цягам тыдня, працэдуру кадавання прайшлі больш за 200 жыхароў сталіцы.

Усяго на ўліку ў наркалагічным дыспансеры знаходзіцца больш за 27 тыс менчукоў з сіндромам залежнасці ад алкаголю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках