28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганчарэнка: Калі мне зноў прапануюць ўзначаліць «Кубань», пагаджуся

2
Ганчарэнка: Калі мне зноў прапануюць ўзначаліць «Кубань», пагаджуся

Былы галоўны трэнер «Кубані» Віктар Ганчарэнка падчас сустрэчы з заўзятарамі краснадарскага клуба пракаментаваў сваю адстаўку.

Ён назваў мікраклімат у камандзе на момант свайго сыходу выдатным.

Словы Ганчарэнкі прыводзіць «Спорт-Экспресс».

- Які быў мікраклімат у камандзе?

- Выдатны. Можаце не сумнявацца. Калі хто-небудзь думае, што быў канфлікт, то можаце з хлопцамі пагаварыць - нічога падобнага. Вядома, некаторыя гульцы маглі быць незадаволеныя, але гэта цалкам натуральна, таму што ў калектыве сабраны высакакласныя выканаўцы, а калі хтосьці з майстроў трапляе на лаўку, то адчувае незадаволенасць. І калі мне праз нейкі час прапануюць ізноў узначаліць «Кубань», я пагаджуся. Хоць, вядома, сякія-такія высновы трэба будзе зрабіць.

- У вас ёсць разуменне сапраўдных прычын звальнення? Не падстаў, агучаных у прэсе, а менавіта прычын?

- У мяне ёсць свой стыль кіраўніцтва, я ўважаю яго за правільны і не збіраюся мяняць. Я паважаю футбалістаў і больш чым упэўнены, што гэта ўзаемна. Вядома, гульцам забаранілі каментаваць сітуацыю. Але шмат хто з іх тэлефанавалі і падтрымлівалі мяне, казалі, што нічога не трэба мяняць. Але, відаць, гэта многіх не задавальняе... Непасрэдна мяне ніхто ні ў чым канкрэтна не папракаў. Спачатку мне прапанавалі звольніцца па сямейных абставінах, але... Нейкай канкрэтнай прычыны ўсё роўна не назвалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках