28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выслала некалькі польскіх дыпламатаў

Расея выслала некалькі польскіх дыпламатаў

Расея выслала шэраг польскіх дыпламатаў нібыта «за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам».

Пра гэта гаворыцца ў заяве дэпартамента інфармацыі і друку МЗС РФ. Масква адказала на аналагічныя дзеянні Варшавы, на такой жа падставе выслала з Польшчы некалькіх расейскіх дыпламатаў.

Колькасць высланых дыпламатаў ні расейская, ні польская старана не назвалі, паведамляе РБК.

Аб наспелым дыпламатычным скандале паведамілі польскія СМІ. Падставай для высылкі супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва РФ польскія ўлады назвалі дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам. Афіцыйныя асобы ў Варшаве гэтую інфармацыю пацвердзілі.

«На вялікі жаль, польскія ўлады сапраўды распачалі такі недружалюбны і нічым не абгрунтаваны крок», - адзначылі на Смаленскай плошчы. «У сувязі з гэтым расейскім бокам распачатыя адэкватныя меры ў адказ, і шэраг польскіх дыпламатаў ужо пакінулі тэрыторыю нашай краіны за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам», - гаворыцца ў заяве расейскага замежнапалітычнага ведамства.

У канцы кастрычніка прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач заявіла аб магчымай высылцы з Польшчы расейскіх дыпламатаў у сувязі з «шпіёнскім скандалам», што разгарэўся. У сярэдзіне месяца супрацоўнікі польскіх спецслужбаў затрымалі падазраванага ў шпіянажы на карысць Расеі палкоўніка ўзброеных сілаў Польшчы. Раней паводле пастановы суда Варшавы быў арыштаваны яшчэ адзін меркаваны агент расейскай выведкі - юрыст па адукацыі.

Анансуючы магчымую высылку дыпламатаў, Ковач назвала сітуацыю «стандартнай практыкай».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках