28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авакаў: Украіна на парозе наступнага этапу поўнамаштабнага ўварвання

6
Авакаў: Украіна на парозе наступнага этапу поўнамаштабнага ўварвання

Нягледзячы на тое, што расейская войска ў сто разоў паводле колькасці пераўзыходзіць ўкраінскае войска, здаваць тэрыторыю без бою ніхто не мае намеру.

На падкантрольных баевікам частках Данецкай і Луганскай абласцей Украіны знаходзіцца блізу 7 тысяч чалавек асабістага складу расейскіх войскаў. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў, піша zn.ua.

«Абстрактны прагноз такі: мы на парозе наступнага этапу поўнамаштабнага ўварвання. На тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей апошнімі тыднямі сканцэнтраваліся групы расейскіх войскаў. Блізу 7 тысяч. Пра гэта нашы дыпламаты заяўляюць публічна», - заявіў ён.

Авакаў не змог спрагназаваць, ці будзе ўварванне. З ягоных слоў, «усё залежыць ад нашай гатоўнасці і кансалідацыі».

Ён заявіў, што да поўнамаштабнай вайны з Расеяй, войска якой у сто разоў пераўзыходзіць украінскае войска, Украіна не гатовая, аднак здаваць без бою тэрыторыю ніхто не будзе. «На сённяшні дзень да поўнамаштабнай вайны з расейскім войскам, што ў сто разоў пераўзыходзіць нашае, зразумела, што мы не гатовыя. Але здаваць тэрыторыю без бою ніхто не будзе», - сказаў ён.

Пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Юрый Сяргееў паведаміў, што Расея рыхтуе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. «Я думаю, што ААН як мага хутчэй павінна быць праінфармаванае, што Расея плануе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Апошнія факты даказваюць гэта, і не пакідаюць сумненняў», - напісаў ён у сваім «Твітэры».

7 лістапада ў РНБА паведамілі, што Расея надалей пастаўляе на акупаваную тэрыторыю Данбаса цяжкую вайсковую тэхніку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках