28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольгу Класкоўскую экстрадуюць у Беларусь

22
Вольгу Класкоўскую экстрадуюць у Беларусь

Міністэрства юстыцыі Швецыі дазволіў экстрадыцыю Вольгі Класкоўскай у Беларусь.

Пра гэта паведаміла БелаПАН яе маці Людміла Класкоўская пасля тэлефоннай размовы з дачкой.

Пра пастановы Мінюста Вольга Класкоўская была пісьмова апавешчаная ў турме. Цяпер развязваюцца тэхнічныя пытанні экстрадыцыі, забіраць Вольгу са шведскай турмы прыйдзецца прадстаўнікам беларускіх праваахоўных органаў.

Са слоў Людмілы Класкоўскай, Мінюст Швецыі нарэшце знайшоў «сур'ёзныя падставы для экстрадыцыі, паколькі ў Беларусі ў Вольгі ёсць непаўнагадовая дачка і маці». Людміла Класкоўская таксама ўпэўненая, што на пастанову шведскіх уладаў аказалі сур'ёзны ўплыў неаднаразовыя звароты да іх яе, дачкі і Генеральнай пракуратуры Беларусі. «Мы не дамагліся ў Швецыі справядлівасці, цяпер усё ў руках беларускіх уладаў», - адзначыла маці Вольгі.

Людміла Класкоўская паведаміла, што пасля вяртання ў Беларусь Вользе прыйдзецца пэўны час знаходзіцца ў СІЗА, а Вярхоўны суд павінен будзе развязваць яе далейшы лёс - які тэрмін і дзе адбываць. Пры гэтым, са слоў маці, ёсць шанец на ўмоўна-датэрміновае вызваленне. «Лёс маёй дачкі будуць развязваць беларускія ўлады. Вольга мяркуе, што знойдзе тут больш разумення і справядлівасці і што ёсць магчымасць выйсці на свабоду», - адзначыла яна.

Дабіўшыся экстрадыцыі дачкі, Людміла Каласкоўская мае намер змагацца за вяртанне Вользе яе малалетняга сына Адама, з якім маці Стакгольмскі суд забараніў сустракацца.

Нагадаем, грамадзянка Беларусі Вольга Класкоўская была затрыманая вясной 2013 года ў горадзе Ханінге паўднёвей Стакгольма ў падазрэнні ў замаху на забойства былога мужа. Да гэтага яна некалькі гадоў жыла ў Швецыі. У 2011 годзе вярнулася ў Беларусь праз сямейныя праблемы, але неўзабаве зноў з'ехала ў Швецыю, дзе выйшла замуж за мясцовага жыхара, а ў ліпені 2012 года нарадзіла сына. Дакументы на атрыманне віду на жыхарства ў Швецыі падавала двойчы: пасля шлюбу і пасля нараджэння дзіцяці. У канцы студзеня 2013 г. стала вядома, што ўлады Швецыі адмовілі ёй у атрыманні віду на жыхарства і прынялі пастанову аб яе дэпартацыі без права абскарджвання.

6 лютага 2013 г прадстаўнікі сацыяльных службаў Швецыі забралі ў Класкоўскай малалетняга сына Адама ў сувязі з тым, што ў яе няма віду на жыхарства ў гэтай краіне і яна не можа забяспечыць сыну нармальныя ўмовы пражывання.

23 аўгуста 2013 года Стакгольмскі суд прызнаў Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства былога мужа Гёкая Безгін. Яна была прысуджаная да васьмі гадоў турэмнага зняволення. Суд таксама абавязаў яе выплаціць Безгін кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон. 5 лістапада апеляцыйны суд Стакгольма пакінуў прысуд у сіле, але тэрмін турэмнага зняволення скараціў да сямі гадоў. Вярхоўны суд не стаў разглядаць справу Класкоўскай, і ў сярэдзіне снежня яе перавялі ў турму Хінсеберг за 200 кіламетрах ад Стакгольма.

У канцы лютага 2014 г. Вольгу перавялі ў жаночую турму асабліва строгага рэжыму Істад на поўдні Швецыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках