28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кампаніі Чыжа забралі ўчастак у цэнтры Менска

8

Кампанія «Трайпл» не будзе будаваць гатэль каля плошчы Багушэвіча.

Участак з некалькімі старымі баракамі, дзе раней праектаваўся гатэль, выстаўлены на аўкцыён, узяць удзел у якім можа ўсялякі забудоўшчык. Пераможцу дадуць права ўзвесці ў 400 метрах ад Дома ўрада жылы комплекс падвышанай камфортнасці з аб'ектамі сацыяльна-грамадскага прызначэння і падземнай паркоўкай, піша onliner.by.

Адзін з двухпавярховых баракаў пабудаваны яшчэ да вайны - у 1939 годзе, другі - у 1953-м. Дамы з пячным ацяпленнем даўно прыйшлі ў непрыдатны стан, але рэканструяваць сваё жыллё людзі не маглі - доўгія гады чакалі зносу. Некалькі гадоў таму стала вядома аб выдзяленні зямлі кампаніі «Трайпл». Пазней пачалося адсяленне.

Адзін барак ужо пусты, рассяленне другога зацягнулася. Некалькі сем'яў незадаволеныя кампенсацыяй - ім прапаноўвалі кватэры на ўскраінах.

Улетку гэтага года ў інтэрнэце з'явіўся эскіз будучага гатэля на месцы баракаў. Паведамлялася, што гэта будзе першая ў Менску гасцініца сеткі Holiday Inn, якая ўключае ў сябе 205 нумароў, фітнэс-залу, рэстаран, перагаворныя пакоі і лаўнж-зону.

І вось цяпер стала вядома аб тым, што ўчастак плошчай 0,95 га каля плошчы Багушэвіча выстаўлены на аўкцыён. Яго пачатковы кошт - 2816326680 рублёў ($261740). Арыентыровачны памер страт, якія наносяцца адабраннем зямельнага ўчастка і зносам двух пабудоў, - 2034478200 рублёў ($189.077). Сумы невялікія, а пляцоўка знаходзіцца ў самым цэнтры Менска. Забудоўшчыкі павінны праявіць павышаную цікавасць да таргоў, якія прызначаны на 18 снежня (арганізатар - Менскі гарадскі цэнтр нерухомасці).

У ТАА «Трайпл» аддалі перавагу не каментаваць сітуацыю. За тлумачэннямі журналісты звярнуліся ў адміністрацыю Маскоўскага раёна.

- Кампанія «Трайпл», сапраўды, спачатку хацела будаваць там гатэль, аднак пасля чэмпіянату свету ў хакеі яны палічылі гэты праект неактуальным і папрасілі змяніць прызначэнне ўчастка, каб пабудаваць там жыллё падвышанай камфортнасці, - распавёў карэспандэнту Onliner.by намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Уладзімір Танкевіч. - Аднак участкі пад жыллё падвышанай камфортнасці ў Менску прадаюцца толькі праз аўкцыёны. У гэтай сувязі акт выбару зямельнага ўчастка быў скасаваны і прызначаны аўкцыён.

Са слоў Уладзіміра Танкевіча, адсяленне жыхароў баракаў выконвалася за кошт «Трайпла». Пераможца аўкцыёну будзе абавязаны кампенсаваць гэтыя выдаткі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках