27 красавiка 2024, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі Расеі праводзяць перагрупоўку на мяжы з Украінай

3
Войскі Расеі праводзяць перагрупоўку на мяжы з Украінай

Сітуацыя на ўкраінска-расейскай мяжы застаецца напружанай.

Падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы праводзяць ахову дзяржаўнай мяжы і лініі размежавання паміж сіламі АТА і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі ў складаных умовах. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ведамства.

«Працягваюцца перамяшчэнні і канцэнтрацыя груповак расейскіх войскаў і баевікоў. Найбольшая актыўнасць расейскіх наймітаў зафіксаваная на Данецкім, Луганскім і Дэбальцаўскім кірунках, - гаворыцца ў паведамленні. - Узброеныя сілы РФ працягваецца выкарыстанне БПЛА [беспілотныя лятальныя апараты] для вядзення паветранай выведкі. Так, учора ўвечары быў зафіксаваны 1 БПЛА над н.п. Сартана (Данецкая вобласць), які рухаўся ў кірунку Марыупаль - Паўлопаль на вышыні да 1 кіламетра і яшчэ 1 беспілотнік у кірунку аддзела памежнай службы «Чырвоны Чабан», а менавіта над н.п. Стаўкі і Першаканстанцінаўка (Херсонская вобласць) на вышыні да 3 кіламетраў».

Акрамя таго, учора ў раёне населенага пункта Сухая Бэлька (Данецкая вобласць) падчас агляду аўтобуса «Славянск - Данецк» украінскай рэгістрацыі за сядзеннем кіроўцы выяўленая спакаваная скрынка з назвай «Новая Пошта». У ёй знаходзіліся 2 пустыя магазіны з-пад патронаў 5,62 мм, ударна-спускавы механізм і засцерагальнік да зброі замежнай вытворчасці.

Таксама ўчора ўдзень у кантрольным пункце «Лісічанск» (Луганская вобласць) падчас правядзення кантролю былі затрыманыя двое грамадзян Украіны, якія праходзяць у базе звестак МУС, як асобы, датычныя да сепаратызму.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках