28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новак Джокавіч перамог у турніры АТП у Лондане

Новак Джокавіч перамог у турніры АТП у Лондане

Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у трэці раз запар стаў пераможцам выніковага турніру Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў.

Праўда, цяперашняя вікторыя не прынесла асаблівай радасці найлепшаму тэнісісту планеты - яго спаборнік у вызначальным паядынку швейцарац Роджэр Федэрэр не змог выйсці на корт праз траўму і Новак Джокавіч без барацьбы стаў пераможцам і зарабіў 1500 рэйтынгавых ачкоў і $2 млн прызавых, піша БелТА.

Замест фіналу быў праведзены паказальны паядынак, у якім Новак Джокавіч перамог брытанскага тэнісіста Эндзі Марэя - 8: 5. Сербскі тэнісіст захаваў за сабой першае месца ў сусветным рэйтынгу ў выніках 2014 года, другое месца ў Федэрэра, а замкнуў тройку найлепшых тэнісістаў свету гішпанец Рафаэль Надаль, які не змог выступіць у Лондане праз траўму.

Цяпер у актыве Новака Джокавіча 4 перамогі на выніковых турнірах АТП (2008, 2012, 2013). Рэкардсменам па ліку падобных тытулаў з'яўляецца Роджэр Федэрэр, які 6 разоў станавіўся трыумфатарам выніковых турніраў (2003, 2004, 2006, 2007, 2010, 2011).

У спаборніцтвах лепшых пар сусветнага тэніса перамаглі безумоўныя лідары парнага рэйтынгу апошніх гадоў амерыканскія браты-блізняты Боб і Майк Браяны, якія абыгралі ў вызначальным матчы харвацка-бразільскі дуэт Іван Додзіг/Марсэла - 6: 7 (5: 7), 6: 2, 10: 7. Да гэтага Боб і Майк Браяны яшчэ тройчы перамагалі на выніковых турнірах года (2003, 2004, 2009). Два разы трыумфатарам станавіўся беларускі тэнісіст Максім Мірны: у 2006-м (са шведам Ёнасам Б'ёркманам) і ў 2011-м (з канадцам Даніэлем Нестарам).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках