28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрася Беленькага аштрафавалі за «Дзяды» на $280

12
Юрася Беленькага аштрафавалі за «Дзяды» на $280

Намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ аштрафаваны на 20 базавых велічынь (3 млн рублёў).

Такую пастанову прыняла 17 лістапада суддзя Першамайскага раённага суда Менска Анастасія Папко, піша сайт ПЦ «Вясна».

Юрась Беленькі прызнаны вінаватым у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах як арганізатар (частка 2 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Паводле пратаколу, палітык не забяспечыў ахову парадку і медыцынскае абслугоўванне падчас правядзення акцыі «Дзяды» 2 лістапада.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках