28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты прадпрыемстваў Мінпрама павялічыліся ў 6,6 разоў

10
Страты прадпрыемстваў Мінпрама павялічыліся ў 6,6 разоў

Страты прадпрыемстваў, падведамных Міністэрству прамысловасці, склалі ў студзені-верасні 2014 1,85 трлн рублёў.

Яны павялічыліся ў 6,6 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

У названы перыяд 2014 года ў сістэме Мінпрама налічвалася 71 стратная арганізацыя (у аналагічны перыяд 2013 - 26). Адпаведна доля стратных прадпрыемстваў у агульнай колькасці арганізацый, падведамных Мінпраму, практычна патроілася - з 11,1% у 2013 годзе да 30,3% у 2014 годзе, паведамляе БелаПАН.

Варта адзначыць, што калі ў студзені-верасні прыбытак усіх прадпрыемстваў Мінпрама складаў 2,5 трлн рублёў, то паводле вынікаў дзевяці месяцаў 2014 арганізацыі Мінпрама атрымалі страту ў памеры амаль трыльён рублёў.

Нагадаем, міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў у канцы кастрычніка, адзначаў, што нават буйныя прамысловыя арганізацыі (БелАЗ, МТЗ) мелі ў гэтым годзе страты, нягледзячы на станоўчую рэнтабельнасць.

Са слоў кіраўніка Мінпрама, складанае эканамічнае становішча прамысловых прадпрыемстваў у гэтым годзе абумоўлена шэрагам абставінаў. «Праблема прамысловых прадпрыемстваў складаецца ў тым, што выпускаюць інвестыцыйныя тавары, а яны, як правіла, адгружаюцца не па перадаплаце. Адпаведна, у нашых прадпрыемстваў назапашваецца высокая дэбіторская запазычанасць», - растлумачыў Кацярыніч.

Ён звярнуў увагу, што 60-80% тавараў на экспарт прадпрыемствы накіроўваюць у Расею, нацыянальная валюта якой у гэтым годзе пастаянна дэвальвуецца. «Дэвальвацыя расейскага рубля прыводзіць да таго, што абясцэньваецца наша дэбіторская запазычанасць, і мы нясем вялікія страты праз курсавыя розніцы. Нашы спробы перавесці продаж у даляры на расейскім рынку ні да чаго не прывялі», - канстатаваў міністр.

Са слоў кіраўніка Мінпрама, праз высокія стаўкі па крэдытах у расейскіх рублях беларускія прадпрыемствы раней узялі крэдытныя рэсурсы ў далярах і нясуць сёння ў сувязі з гэтым таксама значныя страты на курсавых розніцах. «За мінулы месяц (верасень) страты прадпрыемстваў Мінпрама склалі за 350 млрд беларускіх рублёў праз гэтыя моманты», - паведаміў Кацярыніч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках