28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Класічная музыка дзейнічае як абязбольваючае

2
Класічная музыка дзейнічае як абязбольваючае

Пры гэтым такая «таблетка» не мае пабочных эфектаў, як традыцыйныя анальгетыкі.

Даследаванні амерыканскіх навукоўцаў з універсітэта Вашынгтона паказалі, што праслухоўванне класічнай музыкі дапамагае хворым з анкалогіяй спраўляцца з дэпрэсіяй. Навукоўцы кажуць, што карысна слухаць сусветныя хіты, якія сталі класікай, падчас праходжання курсу тэрапіі. Гэта паспрыяе больш эфектыўнаму лячэнню і хутчэйшаму выздараўленню пацыента, піша telegraf.com.ua.

Амерыканскія медыкі даказалі, што класічная музыка аказвае станоўчае ўздзеянне на душэўны стан анкалагічных хворых. Рэгулярнае праслухоўванне спакойнай музыкі дапамагае пацыентам пазбавіцца ад дэпрэсіі, якая немінуча ўзнікае пасля пастаноўкі страшнага дыягназу.

Калі чалавеку паведамляюць, што ў яго выяўленая злаякасная пухліна, ён упадае ў роспач і дэпрэсію, перамагчы такі стан хвораму вельмі складана. Спецыялісты з ЗША раяць у такіх выпадках на працягу трох тыдняў слухаць выключна класічную музыку. Даследнікі адзначаюць, што пры падключэнні музычнай тэрапіі хворы пачынае верыць у выздараўленне.

Дарэчы, слухаць класічныя кампазіцыі можна і тады, калі ўзнікае востры боль. Навукоўцы запэўніваюць, што спакойная і міратворная музыка дзейнічае як абязбольваючы сродак. І што самае важнае - такая «таблетка» не мае пабочных эфектаў, як традыцыйныя анальгетыкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках