28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў Польшчу прыехала больш замежнікаў, чым выехала палякаў

5
Упершыню ў Польшчу прыехала больш замежнікаў, чым выехала палякаў

Польшча стала для сваіх усходніх суседзяў увасабленнем «мары аб Захадзе».

Са студзеня да чэрвеня 2014 г. улады краіны выдалі ўкраінцам 182 тысячы пасведчанняў, якія дазваляюць працаўладкавацца на яе тэрыторыі на працягу 6 месяцаў. Гэта ў тры разы больш, чым у мінулым годзе, паведамляе «Rzeczpospolita» (пераклад - charter97.org).

Павел Качмарчык, экспэрт Цэнтра даследаванняў міграцыі Варшаўскага ўніверсітэта падкрэсліў, што ўпершыню ў Польшчу прыязджае больш замежнікаў, чым эмігрыруе палякаў.

Каментатар газеты Барташ Марчук піша, што палякі павінны падумаць аб сваім мінулым, бо менавіта сёння Польшча стала для сваіх усходніх суседзяў створаным у марах Захадам.

- Памятаем гэта ўсё: амерыканскія іміграцыйныя службы, спробы схавацца ад нямецкіх мытных службаў і прыніжэнні на мяжы Вялікай Брытаніі пры ўваходзе «not for European» - піша Марчук.

Ён падкрэслівае таксама, што ўкраінцы сёння ў яшчэ горшай сітуацыі, чым былі палякі перад тым, як сталі часткай Еўразвяза.

- Украінцы сёння вымушаны супрацьстаяць агрэсіі Пуціна, эканамічнаму крызісу, драматычнаму абвалу валюты і адчуванню небяспекі - дадае ён. - Мы павінны з уменнем скарыстацца гэтым патэнцыялам. Не толькі, прымаючы пад увагу тое, што не так даўно - не без зневажанняў - мы самі стукалі ў дзверы лепшага, больш рознакаляровага свету. Але і таму, што мы маем патрэбу ў людзях. У апошнія гады мы пачалі пастаўляць імігрантаў у іншыя краіны, а ў той час у Польшчы нараджаецца ўсё менш дзяцей.

Барташ Марчук мяркуе, што ўлады павінны дазволіць украінцам пачаць сваё жыццё ў Польшчы, не ствараючы ніякіх перашкод, змяняючы законы, якія ў гэтым перашкаджаюць.

- Разумныя краіны праводзяць актыўную і прадуманую іміграцыйную палітыку, прыцягваючы да сябе людзей. У нас пакуль такой палітыкі няма. Кожны год мы прызнаем 3-4 тысячы грамадзянстваў і такім чынам мы на апошнім месцы сярод краін ЕЗ што да асіміляцыі замежнікаў, - піша ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках