28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд вярнуў Беларусі 19 тон бельгійскіх груш

7
Рассельгаснагляд вярнуў Беларусі 19 тон бельгійскіх груш

На тэрыторыю Расеі з Беларусі не пусцілі 19 тон бельгійскіх садавіны, а таксама тону мясных кансерваў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

На пункт папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка» з Беларусі паступіла партыя садавіны вагой 19 тон. «Згодна з фітасанітарным сертыфікатам, выдадзеным у Рэспубліцы Беларусь, больш за 19 тон груш, прызначаных для Казахстана, былі вырашчаныя ў Бельгіі. Паводле ж маркіроўкі на каробках з садавінай, для Казахстана прызначаліся яблыкі», - гаворыцца ў паведамленні. Неадпаведнасць інфармацыі ў дакументах і маркіроўцы стала прычынай вяртання грузу ў Беларусь.

Які тып садавіны ўсё ж быў прызначаны для Казахстана, цяпер будзе ўсталёўваць служба, якая выдала фітасанітарны сертыфікат.

Акрамя таго, кіраўніцтва ведамства па Бранскай і Смаленскай абласцях вярнула ў Беларусь 1 тону мясных кансерваў, вырабленых «Аршанскім мясакансервавым камбінатам». У прадукцыі гэтага прадпрыемства, як і ў прадукцыі Бабруйскага, Магілёўскага, Менскага мясакамбінатаў, а таксама прадпрыемствы «Белатміт», быў выяўлены геном віруса АЧС. Пастаўкі ў РФ з гэтых прадпрыемстваў былі забароненыя.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках