28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва бабруйскага завода «не заўважыла» галадоўку працоўных

4
Кіраўніцтва бабруйскага завода «не заўважыла» галадоўку працоўных

Рабочыя працягваюць адстойваць права на аднаўленне на працы.

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў удзельнікі галадоўкі заяўляюць, што дырэктар прадпрыемства Аляксандр Аграновіч помсціць ім за сяброўства ў вольным прафсаюзе. Актывісты Свабоднага прафсаюза падзякавалі тым, хто падтрымліваў іх у галадоўцы, і заявілі, што барацьба не скончаная, паведамляе «Радыё Свабода».

Удзельнікі пяцідзённай галадоўкі пратэсту Мікалай Жыбуль, Аляксандр Грамыка, Алег Шаўчэнка і Аляксандр Варанкін распаўсюдзілі заяву, у якой падзякавалі ўсім, хто іх падтрымліваў. Чальцы Свабоднага прафсаюза адзначылі, што яны спынілі галадоўку, але працягнуць адстойваць сваё права на працу ўсімі даступнымі спосабамі.

«Ніякай галадоўкі на заводзе не было», - заявіў дырэктар прадпрыемства журналістам, адмовіўшыся патлумачыць, чаму ён так мяркуе.

Актывістаў звольнілі з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Фармальная прычына – не працягненне працоўнага кантракту. Самі ж работнікі звязваюць сваё звальненне з сяброўствам у Свабодным прафсаюзе.

Галадоўку яны распачалі, каб, як сказана ў іх заяве, прыцягнуць увагу грамадзян Беларусі і ўлады да беззаконня, якое робіцца на заводзе, і каб іх аднавілі на працы.

Актывісты заяўляюць, што прыцягнуць увагу грамадскасці ім атрымалася, а вось аднавіцца на працы - не. Са слоў актывістаў, у старшыні гарвыканкама Андрэя Каваленкі быў шанец стаць «справядлівым і адказным кіраўніком», але ён, на іх думку, прыняў да ведама толькі пазіцыю аднаго боку - адміністрацыі прадпрыемства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках