28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёханэс Хан: Украінскае пытанне - прыярытэт для ЕЗ

Ёханэс Хан: Украінскае пытанне - прыярытэт для ЕЗ

Міністр замежных спраў Украіны сустрэўся з камісарам ЕЗ у Еўрапейскай палітыцы суседства і пашырэння Ёханесам Ханам.

Бакі дэталёва абмеркавалі абвастрэнне сітуацыі ва Украіне ў сувязі з перакідкай Расеяй значных вайсковых сіл на тэрыторыю нашай дзяржавы, канцэнтрацыяй войскаў на мяжы, працягам выпадкаў абстрэлу пазіцый украінскіх узброеных сіл і г.д., што разам з правядзеннем т.зв. «выбараў 2 лістапада» з'яўляецца грубым парушэннем менскіх дамоўленасцей, паведамляе Цензор.нет.

Клімкін адзначыў, што такія дзеянні патрабуюць рашучых і папераджальных крокаў з боку ЕЗ для падтрымкі мірнага працэсу ва Украіне.

Еўракамісар падкрэсліў, што ўкраінскае пытанне - сярод прыярытэтаў Еўрапейскага Звяза, які і ў далейшым будзе ўсебакова падтрымліваць Украіну, прынамсі, у кантэксце імплементацыі Пагаднення аб асацыяцыі, процідзеяння расейскай агрэсіі, аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

Міністр замежных спраў таксама падкрэсліў рашучую настроенасць украінскага боку завяршыць ужо бліжэйшым часам фарміраванне новага Урада, што дазволіць працягнуць рэалізацыю шырокай праграмы сістэмных рэформаў. У гэтым кантэксце бакі закранулі пытанне падрыхтоўкі і правядзення Міжнароднай донарскай канферэнцыі для Украіны.

На заканчэнне сустрэчы Павел Клімкін запрасіў Ёханэса Хана наведаць Украіну бліжэйшым часам.

Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках