27 красавiка 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стратны «Трансавіяэкспарт» выставілі на продаж

4
Стратны «Трансавіяэкспарт» выставілі на продаж

Дзяржава прадае свой пакет акцый ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт».

Конкурс што да продажу адбудзецца 30 снежня. На продаж выстаўлена 99,9% акцый - 6.543.050 штук па намінальным кошце 13 000 рублёў за акцыю. На гэты момант кіраванне акцыямі ажыццяўляе Міністэрства транспарту і камунікацый, піша БелаПАН.

Асноўным відам дзейнасці авіякампаніі «Трансавіяэкспарт» з'яўляюцца грузавыя авіяцыйныя перавозкі. Таксама яна робіць паслугі па рамонце і тэхнічным абслугоўванні авіятэхнікі.

Парк авіякампаніі складаецца з 13 самалётаў Іл-76. З іх 11 самалётаў Іл-76ТД і 2 самалёта Іл-76МД.

«Трансавіяэкспарт» мае ўласную авіяцыйна-тэхнічную базу ў абслугоўванні паветраных судоў, дзевяць аб'ектаў нерухомасці, зямельны ўчастак на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Менск» плошчай 528,93 га.

Авіякампанія зарэгістраваная ў Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і з'яўляецца чальцом Міжнароднай авіяцыйнай грузавой асацыяцыі (TIACA).

Страты кампаніі за 2013 склалі 40 млрд 942 млн рублёў, крэдыторская запазычанасць - 54 млрд 56 млн рублёў. На прадпрыемстве працуе 330 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках