28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канцэрт Лэні Кравіца ў Менску зноў скасаваны

6
Канцэрт Лэні Кравіца ў Менску зноў скасаваны

Перанесены на 19 снежня канцэрт Лэні Кравіца зноў скасаваны. Са слоў арганізатараў, на гэты раз канчаткова.

- Тур Лэні Кравіца ўсё часцей сталі называць самым няўдалым за ўсю гісторыю гастроляў музыкі. Артыст ніяк не можа вылечыцца і працягвае адзін за адным скасоўваць канцэрты ў Еўропе. Так, ён не выступіў у Лодзі (3 лістапада), Празе (12 лістапада) і Вене (13 лістапада). Наперадзе належыць адыграць яшчэ больш за 10 канцэртаў паводле запланаванага раскладу. Ці выйдзе зорка на сцэну ці зноў спашлецца на дрэннае самаадчуванне - загадка ўсіх загадак, - гаворыцца ў паведамленні арганізатараў канцэрта.

Запланаваныя канцэрты ў Лодзі, Вене і Празе зноў з'явіліся ў графіку тура на афіцыйным сайце Лэні Кравіца. У гэтых гарадах музыка выступіць 15, 17 і 19 снежня адпаведна. Хоць яшчэ зусім нядаўна на гэтыя даты былі перанесеныя скасаваныя канцэрты ў Таліне, Вільні і Менску, піша ultra-music.com.

- З такой складанай сітуацыяй за ўвесь перыяд працы з артыстамі мы сутыкнуліся ўпершыню і самі знаходзімся ў непаразуменні, - кажа дырэктар канцэртнага агенцтва «Атам інтэртэйнмэнт» Андрэй Аляксееў. - Са свайго боку мы прыклалі максімум намаганняў, каб канцэрт Лэні Кравіца ў Менску ўсё ж такі адбыўся. Мы знайшлі новую дату, дамовіліся з канцэртнай пляцоўкай, сабралі новы пакет дакументаў і падрыхтавалі новую рэкламную кампанію. І вельмі засмуціліся, калі ад мэнэджмэнту прыйшла інфармацыя аб тым, што канцэрту не будзе. Мы прыносім свае прабачэнні прыхільнікам артыста, якія набылі квіткі і з нецярпеннем чакалі яго прыезду. Запэўніваем, што грошы за квіткі будуць вернутыя ў поўным аб'ёме.

Спачатку Лэні Кравіц скасаваў канцэрты ў Таліне (28 кастрычніка), Вільні (30 кастрычніка) і Менску (1 лістапада) у сувязі з прадпісаннямі дактароў. Артыст захварэў на ВРВІ і знаходзіўся пад наглядам лекараў, якія рэкамендавалі яму не выступаць на працягу бліжэйшага тыдня. Планавалася, што гэтыя выступы будуць перанесеныя на канец еўрапейскага тура ў снежні. Але праз вялікую занятасць артыста, канцэрты былі скасаваныя канчаткова. Праўда, праз некалькі дзён арганізатары афіцыйна абвясцілі, што выступы ўсё ж адбудуцца, і прызначылі новыя даты. Праз яшчэ два тыдні канцэрты Лэні Кравіца ў Менску, Таліне і Вільні зноў скасаваныя.

Фота: WireImage

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках