28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка раздаў узнагароды сілавікам і прапагандыстам

28
Лукашэнка раздаў узнагароды сілавікам і прапагандыстам

13 лістапада кіраўнік падпісаў указ аб дзяржаўных узнагародах работнікаў розных сфер дзейнасці.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Так, ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны палкоўнік унутранай службы Вікенцій Варыкаш, палкоўнік Аляксандр Мінаў і генерал-маёр унутранай службы Васіль Сцепаненка.

Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання Вячаслаў Шаршуноў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.

Званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" атрымаў галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак і таксама гендырэктар Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра Віктар Старавойтаў.

Лукашэнка таксама сваім распараджэннем аб'явіў падзяку шэрагу супрацоўнікаў апарата Савета Міністраў «за высокі прафесіяналізм, шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны ўклад у забеспячэнне іх дзейнасці», чальцам Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане за значны асабісты ўклад у стварэнне і ўмацаванне ветэранскіх арганізацый, актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі і сацыяльнай абароне ветэранаў. Падзяка Лукашэнкі таксама аб'яўленая маёру Аляксандру Фафанаву за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў і высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці і начальніку ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій Мінпрацы і сацабароны Таццяне Зубовіч за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сацыяльнай абароне насельніцтва.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках