27 красавiка 2024, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец арыгінальна павіншаваў жонку з нараджэннем сына (Відэа)

20

Арыгінальным спосабам выказаў сваю радасць з нагоды нараджэння сына, які стаў другім дзіцем у сям'і, жыхар Гародні.

Мужчына арганізаваў лазернае шоу проста на будынку радзільнага аддзялення. Прыкладны кошт такога 5-хвіліннага задавальнення - $600 у залежнасці ад напаўнення, распавялі onliner.by арганізатары віншавання.

Лазернае шоу прайшло ў канцы кастрычніка, але відэа з віншаваннем з'явілася ў інтэрнэце нядаўна. За пяць хвілін, цягам якіх доўжылася шоу, на будынку радзільні паспелі з'явіцца імёны жонкі і сына, словы падзякі, вобраз маці, якая корміць грудзьмі, і пырскі шампанскага. «Дзякуй за сына» - пераліваліся зялёныя літары на бальнічнай сцяне.

Каб зладзіць лазернае шоу, берасцейская каманда арганізатараў спецыяльна прыехала ў Гародню.

«Наогул, гэта ў нас быў першы падобны заказ, звязаны з нараджэннем сына. На самай справе, усе мужчыны ламаюць галаву, як арыгінальна павіншаваць жонку, каб не проста шарыкі прынесці, а перадаць эмацыйны парыў, выказаць пачуцці. У такой справе нашае лазернае абсталяванне як раз і спатрэбілася! Звычайна хлопцы нам заказваюць віншаванні для дзяўчат ці прабачэнне перад дзяўчынай. Так-так, было і такое. Адзін хлопец «накасячыў» і зразумеў, што трэба прыгожа папрасіць прабачэння. Прыйшоў да нас - «Дапамажыце!» Мы дапамаглі. Больш за ўсё, вядома, карыстаюцца попытам віншаванні на дзень нараджэння ці лазерныя шоу на вяселлі», - распавёў адзін з чальцоў каманды Lasermaxx.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках