28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зоркі Сан-Рэма паказалі Менску «фелічыту»

3
Зоркі Сан-Рэма паказалі Менску «фелічыту»

Многія песні, якія прагучалі, былі родам з маладосці гледачоў, што пабывалі на канцэрце.

Кажуць, калі чалавек шчаслівы, ён усміхаецца. Не дзіўна, што на канцэрце, які называўся «Фелічыта» (шчасце па-італійску) было столькі радасных гледачоў. Многія песні, якія прагучалі на канцэрце, родам з іх маладосці, піша "Комсомольская правда в Беларуси".

Канцэрт вёў італійскі спявак і шоўмен Пупа, з вуснаў якога кранальна гучалі: «прывiтанне, Беларусь!» І «дзякуй!». Да здзіўлення ўсіх Пупа раптам заспяваў: «Призрачно все в этом мире бушующем». Нечакана з першага шэрагу яму добра пастаўленым голасам пачаў падпяваць хлопец. Глядзелася гэта ну зусім як эпізод з фільма «Мары спраўджваюцца».

Цвіком праграмы, вядома ж, стаў адзін з лепшых сусветных тэнараў Аль Бана. Ён прысвяціў беларусам песню «анёлы», настолькі яму спадабалася нашая публіка. У канцы свайго выступу 71-гадовы спявак пайшоў у залу, а назад на высокую сцэну вырашыў залезці, абыходзячы лесвіцу. Праўда, без дапамогі ахоўнікаў ужо не змог узлезці, што, зрэшты, яго зусім не збянтэжыла.

Былыя муж і жонка Аль Бана і Раміна Паўэр у Менску зноў былі разам, і нават праспявалі сваю зорную "фелічыту".

А вось хто з італійцаў выклікаў здзіўленне гледачоў - дык гэта Рыкарда Фольі. Ён то скакаў як зайчык, то трымаўся за паясніцу. Многія западозрылі ў артыста радыкуліт. Хоць сам спявак тлумачыў на італійскай, што ў яго баліць калена. Прыгледзеўшыся, мы і на самай справе заўважылі, што за спіну артыст хапаўся толькі пасля таго, як збіраў букеты кветак ад сваіх прыхільнікаў, якія пастаянна ляцелі яму на сцэну.

Канцэрт не абышоўся без гумару.

- Хто напісаў вядомыя на ўвесь свет «саундтрэкі» да фільма Скарсэзэ з Леанарда ды Капрыё ў галоўнай ролі? Хто спяваў дуэтам з самой Монікай Белучы? - спытаў Пупа ў мікрафон.

- Аляксандр Саладуха! - адказалі яму з залы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках