14 траўня 2024, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Расея нарошчвае войскі на тэрыторыі Украіны

3
Генеральны сакратар NATO: Расея нарошчвае войскі на тэрыторыі Украіны

Расея пачала сур'ёзнае вайсковае нарошчванне ўнутры Украіны і на мяжы абедзвюх дзяржаў.

Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на генеральнага сакратара NATO Енса Сталтэнберга, піша «Карэспандэнт».

Расея разгортвае войскі і спецыяльнае абсталяванне, уключаючы сістэмы СПА, заявіў ён у аўторак. Войскі, артылерыю і «вельмі сучасныя» сістэмы СПА былі бачныя «як унутры Украіны, так і на расейскім баку мяжы», сказаў Столтэнберг пасля прыбыцця на сустрэчу з міністрамі абароны Еўрапейскага звяза.

«Гэта вельмі сур'ёзнае нарошчванне», - сказаў Столтэнберг. Таксама ён заклікаў Расею адмовіцца ад гэтага курса і трымацца выканання сваіх абавязацельстваў у адпаведнасці з Менскімі дамовамі.

«У Расеі ёсць выбар. Расея можа быць альбо часткай мірнага перамоўнага развязання, альбо яна можа працягнуць шлях ізаляцыі, - сказаў Столтэнберг. - Міжнародная супольнасць заклікае Расею быць часткай развязання».

Аднак на гэты момант «мы бачым, што Расея па-ранейшаму дэстабілізуе Украіну. Мы бачым рух войскаў, танкаў, артылерыі, СПА ў парушэнне пагаднення аб спыненні агню», сказаў былы нарвежскі прэм'ер.

На мінулым тыдні ў NATO пацвердзілі інфармацыю аб тым, што на ўсходзе Украіны выяўленыя калоны расейскай вайсковай тэхнікі, а новы генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг абвінаваціў Расею ў агрэсіўных дзеяннях ва Украіне і ў дачыненні да NATO.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках